• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Следчы камітэт вярнуў тэхніку «Белсату»

    Следчы камітэт Беларусі вярнуў супрацоўнікам тэлеканала «Белсат» забраную падчас ператрусу 9 красавіка тэхніку.

    Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў Face­book дырэктар каналу Агнешка Рымашэўская.

    Журналіст Мікола Дзябёла, які быў у офісе падчас ператрусу, распавёў, што следчыя забралі два сістэмныя блокі кампутараў, тры ноўтбукі, усе носьбіты інфармацыі.

    Мікола Дзябёла мяркуе, што ператрус і крымінальная справа могуць быць звязаныя з выбарчымі кампаніямі, што маюць адбыцца ў Беларусі.

    Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч пацвердзіў, што вобшук праводзіўся ў межах расследавання справы паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэкса — паклёп.

    Летам 2018 года журналіст Алесь Залеўскі падрыхтаваў відэасюжэт пра карупцыю ў Міністэрстве аховы здароўя, дзе паведамлялася пра затрыманне кіраўніка дзяржпрадпрыемства «Медтехноцентр» Алега Шведа.

    Але тэкставая версія на сайце тэлеканала не адпавядала відэа. У тэксце паведамлялася, што затрыманы не толькі Алег Швед, але і яго брат Андрэй, кіраўнік Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

    — Мы адразу, як заўважылі, далі абвяржэнне, выправілі памылку. Але Андрэй Швед напісаў заяву на імя Шуневіча з патрабаваннем прыцягнуць мяне да адказнасці па двух крымінальных артыкулах — паклёп і дыскрэдытацыя дзяржаўных органаў, — патлумачыў Залеўскі

    БАЖ пратэстуе супраць ператрусу на «Белсаце» і новай крымінальнай справы — заява Праўлення

    «Возвращение в Бобруйск» — презентация книги журналиста Эдуарда Мельникова 17 апреля в офисе БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці