• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што здарылася з журналісткай Марынай Біруковай, якая загінула ў Варшаве

    47-гадовая рэдактарка «Віртуальных радасцяў» была сваячкай экс-палітвязня, які правёў некалькі гадоў за кратамі.

    Трагедыя здарылася 29 лістапада апоўдні на вуліцы Новы Свет у цэнтры Варшавы. Паліцыя паведамляе, што беларуска выйшла на праезную частку ў забароненым месцы і яе збіў гарадскі аўтобус. Марыну ў цяжкім стане забралі ў бальніцу. Уратаваць яе не ўдалося.

    Журналіст Тарас Тарналіцкі працаваў з Марынай Біруковай у канцы нулявых, калі яна ўзначальвала газету «Віртуальныя радасці». Ён згадвае гісторыю знаёмства з Марынай: «Я тады быў проста чытачом газеты і вучыўся ва ўніверсітэце, вырашыў напісаць туды. Мы пазнаёміліся, і яна стала маёй першай галоўнай рэдактаркай, з якой я вельмі доўга працаваў. Яна фактычна дала мне квіток у прафесію. Мы шмат не стасаваліся, бо я жыў на той момант у іншым горадзе, а яна была ў Мінску».

    Тады «Віртуальныя радасці» былі адным з нешматлікіх папяровых выданняў пра камп’ютарныя гульні ў краінах СНД. У газеты быў вялікі тыраж, а тое, што яе ўзначальвала жанчына, выглядала мадэрнова.

    Потым у Тарналіцкага і Біруковай разышліся шляхі. Марына пачала працаваць у часопісе «Большой». Таксама яна працавала ў маркетынгу.

    Рэпрэсіі апошніх гадоў закранулі сям’ю Марыны, кажа Тарас. Журналістка цяжка перажывала 2020-ты год, паколькі яе блізкага сваяка затрымалі і асудзілі на некалькі гадоў калоніі. 

    Тарас згадвае Бірукову як сапраўдную прафесіяналку: «Такія рэдактаркі нячаста трапляюцца. Ніхто не спрабуе тлумачыць, як працаваць, усе спрабуюць перарабіць тэкст пад сябе, а яна ў той момант тлумачыла. Гэта была пэўная школа, я сам не сканчваў ніякіх журфакаў, працаваў па прынцыпе «як лічу правільным, так і пішу». Калі б мае тэксты цалкам перапісвалі, я б, можа, і ўвогуле не трапіў у медыя і не стаў бы журналістам. Таму за гэтую працу, за дакладнасць і мяккасць абыходжання я ёй шчыра ўдзячны».

    Марыну пахавалі на радзіме.

    Чытайце яшчэ:

    Пайшоў на работу і не вярнуўся. Зніклымі лічацца 84 журналісты — расказваем некаторыя гісторыі

    Палітзняволенага блогера Паўла Вінаградава перавялі з калоніі ў гродзенскую турму

    У «Прэсбола» з’явіўся новы галоўны рэдактар

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці