Сацыяльныя сеткі радыё «Неллі-Інфо» з Мазыра — у спісе экстрэмісцкіх
Рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 16 снежня тры сацыяльныя сеткі недзяржаўнай рэгіянальнай радыёстанцыі "Радио "Нелли-Инфо" Мозырь" прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Гэта інтэрнэт-старонкі медыя ў: "ВКонтакте", "Instagram" і "Одноклассники".
Паведамленне на гэты конт размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі. Прычыны ўключэння сацыяльных сетак мясцовага радыё ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» ведамства не называе.
29 снежня споўніцца дваццаць тры гады з моманту выхаду ў эфір першай перадачы радыёстанцыі «Неллі-Інфо». Заснаваў яе мазырскі бізнесовец, які ў розныя гады прызнаваўся лепшым прадпрымальнікам рэгіёна і краіны.
Слухаць мазырскае радыё могуць жыхары і суседніх раёнаў — Нароўлі, Ельска, Калінкавічаў.
Супрацоўнікі радыё заўсёдна запрашаюць тутэйшых жыхароў «улаўліваць рытм Палесся»: знаёміцца з навінамі, сачыць за культурнай афішай, запамінаць прагноз надвор’я, удзельнічаць у розыгрышах, здзіўляцца якасным музычным хітам і любіць рэкламу.
Знаўцы мясцовай сітуацыі звязваюць уключэнне сацыяльных старонак мазырскага недзяржаўнага FM-радыё да ліку экстрэмісцкіх з імавернымі водгукамі слухачоў на падзеі гэтага года, у прыватнасці, пра прысутнасць войск Расійскай Федэрацыі ў Мазыры.
Чытайце яшчэ:
Расследаванні ў беларускіх рэаліях: лайфхакі як здабываць і правяраць інфармацыю
Бацька Луцкінай: «Дачка можа сустрэцца перад Новым годам з сынам…»
Генпракуратура пакрыўдзілася на “пранкерства” Павука і пачала супраць блогера крымінальную справу