• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Прыярытызацыя беларускага кантэнту над расійскім». Святлана Ціханоўская перадала ў Google запыт ад журналістаў

    Навіны з Швейцарыі, дзе з працоўным візітам знаходзілася Святлана Ціханоўская. У Давосе дэмакратычная лідэрка сустрэлася з адной з кіраўніц Google і перадала спіс запытаў ад беларускіх журналістаў і грамадзянскай супольнасці.

    — Падчас Сусветнага эканамічнага форума Святлана Ціханоўская наведала Дом Google у Давосе, дзе сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай кампаніі Анэт Кробер-Рыель, — паведамляе Telegram-канал паліытка.

    Сярод пытанняў, якія ўздымаліся падчас сустрэчы: прыярытызацыя беларускага кантэнту над расійскім для карыстальнікаў з нашай краіны, лакалізацыя сэрвісаў Google для Беларусі, падтрымка беларускамоўнага кантэнту, прадастаўленне інструментаў Google, а таксама арганізацыя трэнінгаў для медыяў і грамадзянскай супольнасці, стварэнне беларускага інтэрфейсу сэрвісу Gmail.

    Нагадаем, незалежныя журналісты, а таксама прадстаўнікі БАЖ неаднаразова звярталі ўвагу, што прапагандысцкія рэсурсы нечакана атрымалі перавагу над незалежнымі медыямі пасля таго, як многія сайты былі заблакаваныя ў Беларусі. Такім чынам кантэнт ад незалежных журналістаў быў песімізаваны.

    Напрыканцы размовы Святлана Ціханоўская і Анэт Кробер-Рыель дамовіліся пра наступную сустрэчу. Яна адбудзецца падчас Мюнхенскага форуму па бяспецы 16–18 лютага 2024 года.

    Чытайце яшчэ:

    Святлана Ціханоўская: «Я працягну прасіць большай дапамогі незалежным СМІ». Ёсць вялікі прагрэс з YouTube

    На высокім узроўні. Бажаўскі «Марафон салідарнасці» падтрымалі Святлана Ціханоўская, палітыкі і дыпламаты Еўрасаюза

    Ціханоўская дамовілася з Microsoft аб працягу падтрымкі незалежных медыя і НДА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці