Ціханоўская дамовілася з Microsoft аб працягу падтрымкі незалежных медыя і НДА
Пра гэта паведаміў «Позірку» галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, дэмлідар, якая цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку, сустрэлася з віцэ-прэзідэнтам карпарацыі Тэрэзай Хатсан, а таксама паўдзельнічала ў арганізаванай офісам Microsoft у ААН дыскусіі пра тое, «як тэхналагічныя кампаніі і штучны інтэлект могуць дапамагаць людзям падчас крызісаў».
«Ціханоўская падзякавала Microsoft за падтрымку беларускіх медыя і НДА пасля 2020 года і дамовіліся, што кампанія будзе працягваць сваю праграму па Беларусі», — паведаміў Вячорка.
Сотні рэпрэсаваных беларускіх арганізацый змаглі атрымаць бясплатныя ці льготныя падпіскі на сэрвісы Microsoft Office, воблачныя сэрвісы, а таксама юрыдычныя кансультацыі ад кампаніі. Таксама кампанія распрацавала сістэму абыходу блакіроўкі «экстрэмісцкіх» медыя ў Беларусі.
Чытайце яшчэ:
«У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова «пакуль»», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія
У Літве перадалі ў суд справу юрыста Мантаса Данелюса
«Как такое возможно, что за российским журналистом шпионят в Германии?» Реакция «Репортеров без границ» на инцидент с Галиной Тимченко