Прыпыніла выхад дзіцячая «Паласатая газета»
Пра прыпыненне выхаду «Паласатай газеты» на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла яе стваральніца і галоўная рэдактарка Ганна Граноўская.
«Ну что ж… Теперь официально: жизнь «Полосатой газеты» приостановлена. Минимум полгода она выходить не будет», — напісала Ганна Граноўская.
«Да, не накопила ничего, да, я серьёзно заболела и уже второй год лечусь — но так случилось и я учусь с этим жить. Я, конечно, сильно сбавила обороты, но это лишь часть от всей причины, — тлумачыць Ганна Граноўская. — Да, проект про культуру и духовные ценности — это как правило, часть корпоративно-социальной ответственности при какой-нибудь большой компании. Иначе не продержаться. Но у меня получилось».
Дзіцячая газета выходзіла ў Беларусі 10 гадоў. У 2023 годзе рэдакцыя выдала беларускамоўны спецвыпуск газеты. Рыхтаваўся і другі нумар «Палосачкі па-беларуску». Ганна Граноўская плануе завершыць працу над ім і прымае перадзамовы. Таксама яна плануе распрадаць архівы нумароў з 2020 года.
«Паласатая газета» — пераможца міжнародных конкурсаў дзіцячых СМІ 2019 і 2020 гадоў, лаўрэат Нацыянальнага конкурсу «Золотая литера» 2016 года. Яе рэдактарка Ганна Граноўская — настаўніца пачатковых класаў, педагог-псіхолаг, аўтарка нестандартных дапаможнікаў для дзяцей — пазіцыянавала выданне як «сацыяльны праект, які прапагандуе здаровы лад жыцця і духоўна-маральныя каштоўнасці», а таксама выхоўвае адказнасць за экалагію і беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў.
Чытайце яшчэ:
Зачыніўся часопіс «Дзеяслоў», які выходзіў больш за 20 гадоў
Змогуць выжыць толькі буйныя гульцы? Беларускія журналісты ў Беластоку пагутарылі пра дасягненні і «факапы» 2023 года
«Ідзе паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам». Крытыкі падвялі культурніцкія вынікі года