• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прапагандысты і ідэолагі сабраліся ў Брэсце на медыяфорум

    У Брэсце 2 чэрвеня адбываецца форум медыясупольнасці Беларусі, на якім сабраліся кіраўнікі дзяржаўных СМІ, прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі, а таксама праўладныя эксперты ў сферы камунікацый і блогеры.

    Падчас выступу на адкрыцці форума (дарэчы, ён ладзіцца ў трэці раз) міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў адзначыў, што «новыя рэаліі ставяць перад медыясферай новыя задачы, ад рашэнняў якіх будзе залежаць яе будучыня».

    Сярод гэтых задач міністр узгадаў пошук самых запатрабаваных форм прыцягнення аўдыторыі, эфектыўнае прасоўванне кантэнту на розных камунікацыйных пляцоўках, а таксама пісьменнае выкарыстанне ў працы «недружалюбных» лічбавых платформаў. Пад апошнімі, хутчэй за ўсё, разумеюцца сацыяльныя сеткі і месенджары, дзе беларускім уладам цяжка займацца цэнзурай.

    Кіраўнік Мінінфарма пахваліўся створанымі ў рэгіёнах Беларусі дзяржаўнымі медыяхолдынгамі. Паводле Пярцова, іх «паспяховая праца яшчэ раз даказала ўсім, хто сумняецца, што неабходнасць прыняцця такіх мер — прадыктаваная самім часам».

    На гэтую тэму выказалася і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакава. Яна паведаміла, што «эканоміка аб’яднанага выдання найбольш выклікала асцярогу», бо да гэтага ў кожнай газеты была абраная свая, як здавалася, аптымальная формула бясстратнай працы. «Аднак па першых месяцах працы стала зразумела: эканамічны дабрабыт можа дасягацца іншымі шляхамі, напрыклад, павелічэннем аб’ёму рэкламы», — лічыць галоўны ідэолаг Брэсцкай вобласці.

    Здзівіла выказванне старшыні Брэсцкага аблавыканкама Юрыя Шулейкі. Ён распавёў прысутным, што мясцовыя ўлады імкнуцца матываваць журналістаў, а таму ўжо 19 гадоў ладзяць для іх абласны творчы конкурс. «За гэты час у ім узялі ўдзел каля дзвюх тысяч журналістаў, а ўзнагароды атрымалі каля пяцісот», — паведаміў Юрый Шулейка.

    Гэтыя словы ўспрымаліся са здзіўленнем, бо цяжка зразумець, адкуль у Брэсцкай вобласці ўвогуле налічылі столькі журналістаў, нават калі ўсе яны бралі ўдзел у абласным конкурсе.

    Старшыня Брэсцкага аблвыканкама таксама заявіў, што ўлады гатовыя падтрымліваць любыя пачынанні і праекты, якія «фарміруюць у жыхароў вобласці жаданне працаваць, ствараць матэрыяльныя і духоўныя даброты, а ў цяперашні складаны час яшчэ і абараняць, калі давядзецца, сваю зямлю, сваю гісторыю і сённяшні мірны дзень». 

    Чытайце яшчэ:

    «Размаўляць на роднай мове, каб будаваць «лінгвістычныя межы»». Эксперты абмеркавалі, як расійская агрэсія змяняе постсавецкую прастору

    «Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

    Сяргея Сацука перавялі ў калоніі на «лёгкую працу»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці