• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргея Сацука перавялі ў калоніі на «лёгкую працу»

    Брат зняволенага журналіста, распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад Сяргея.

    — Адна з апошніх навін – брата перавялі на лёгкую працу, пра гэта ён паведаміў у лісце, — кажа Аляксандр Сацук. – У Сяргея ёсць сур’ёзныя захворванні, але, тым не менш, спачатку яго прызначылі на цяжкую працу, як абсалютна здаровага чалавека. Зараз я дакладна не ведаю, якую работу выконвае Сяргей, але ўсё-такі не металалом цягае.

    Паведамляе таксама, што апошнім часам “крыху лягчэй стала з сэрцам”, хаця прыступы ўсё роўна здараюцца практычна кожны дзень.

    — Ён знаходзіцца пад назіраннем турэмных медыкаў?

    — Наведваецца да ўрача, той выпісвае рэцэпты на пэўныя лекі.

    — Ці ўсе лісты даходзяць да Сяргея?

    — З маці і жонкай у іх перапіска нармальная, а вось мае пасланні не ведаю, ці даходзяць.

    — Ці магчыма спатканне з блізкімі?

    — У гэтым месяцы жонка Сяргея разлічвае на доўгатэрміновае спатканне, калі нічога не зменіцца. Яно запланавана і, будзем спадзявацца, адбудзецца. А вось тэлефонны званок чамусьці адмянілі, не далі брату патэлефанаваць на гэтым тыдні.

    — Суд прызначыў Сяргею вялікія грашовыя штрафы…

    — Грошы ўжо сабраны, і штраф цалкам аплочаны.

    Сяргей Сацук – былы галоўны рэдактар заблакаванага інтэрнэт-партала «Ежедневник».

    Яго затрымалі 8 снежня 2021 года. Сяргея абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «атрыманне хабару» (арт.430), «распальванне варожасці» (арт.130), «перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт.426).

    У выніку Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Таксама журналісту прызначаны штраф у памеры 500 базавых велічынь (16 тысяч беларускіх рублёў). Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12.384 беларускіх рублёў.

    Адбывае пакаранне Сяргей Сацук у калоніі №15 г. Магілёва.

    Чытайце яшчэ:

    «Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

    Журналістку і пісьменніцу Яну Цэглу асудзілі на два гады «хатняй хіміі»

    Кар’ерны прапагандыст не здолеў аспрэчыць персанальныя санкцыі, а ў дадатак яшчэ заплаціць судовыя выдаткі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці