• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракурор запатрабаваў тры гады зняволення для журналіста Генадзя Мажэйкі

    Працэс над экс-карэспандэнтам газеты “Комсомольская правда” в Беларуси” Генадзем Мажэйкам набліжаецца да завяршэння. У Мінскім гарадскім судзе 16 сакавіка адбыліся спрэчкі бакоў, вынікам стала патрабаванне прадстаўніка пракуратуры пакараць фігуранта 3 гадамі калоніі. Канчатковы вырак будзе агучаны праз тыдзень.   

    Тры з паловай месяцы спатрэбілася беларускаму “правасуддзю”, каб вызначыцца з лёсам 40-гадовага журналіста Генадзя Мажэйкі. Спачатку яго абвінавацілі ў “распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці” (ч. 1 арт. 130 КК), а ўжо ў следчым ізалятары з’явіўся новы эпізод на падставе за “абразу прэзідэнта” (ч. 1 арт. 368 КК). 

    Зацягнутасць працэсу тлумачыцца шматлікімі экспертызамі псіхолагаў ды лінгвістаў, што былі ініцыяваныя і бокам абвінавачання, і адвакатам вязня. Да апошняга заставалася надзея, што спроба падвесці журналіста пад “абразу” Аляксандра Лукашэнкі пацерпіць фіяска, паколькі ёсць усе доказы ягонай недатычнасці да інкрымінаванага “злачынства”. У такім разе адбытага тэрміну ў СІЗА цалкам хапіла б, каб пакрыць пакаранне за “распальванне варожасці”.

    Але суддзя Мінскага гарадскога суда Таццяна Фалькоўская пакуль што не знайшла падстаў, каб паставіць пад сумнеў пракурорскі запыт. Як вынік, журналісту па-ранейшаму пагражае значны тэрмін зняволення за выкананне прафесійных абавязкаў.   

    Нагадаем, Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Масквы і прымусова вярнулі ў Беларусь, дзе выставілі абвінавачанні ў “распальванні варожасці” і “абразе прадстаўніка ўлады” (пазней замянілі на “абразу прэзідэнта”).

    Падставай сталі трагічныя падзеі ў Мінску 28 верасня, калі ў кватэру да праграміста EPAM Sys­tems Андрэя Зельцэра спрабавалі ўварвацца байцы спецпадраздзялення КДБ. Адбылася страляніна, падчас якой гаспадар забіў кадэбіста Дзмітрыя Федасюка, а ў адказ застрэлілі і яго самога.

    У нататцы пра надзвычайнае здарэнне карэспандэнт “Комсомольской правды” в Беларуси” спаслаўся на аднакласніцу Андрэя Зельцэра, якая прыязна згадала пра сябра дзяцінства. За “гераізацыю тэрарыста” Міністэрства інфармацыі неадкладна заблакавала сайт выдання — kp.by, фактычна паралізаваўшы дзейнасць беларускай рэдакцыі. 

    Адчуваючы асабістую пагрозу, Генадзь Мажэйка паспрабаваў праз Расію вылецець на Захад, але супрацоўнікі ФСБ затрымалі “ўцекача” і перадалі беларускім сілавікам. Праваабаронцы прызналі журналіста палітычным вязнем.

    Ужо за кратамі Генадзь Мажэйка атрымаў нечаканы “даважак”: абразу Аляксандра Лукашэнкі падчас сустрэчы выбарцаў з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Валерыем Варанецкім у верасні 2020-га. Эксперты Следчага камітэта прыпісалі карэспандэнту расійскага выдання рэпліку з залы пра “ненармальнага чалавека, які бегае па рэзідэнцыі з аўтаматам”. Пры тым, што калегі ды ўдзельнікі той сустрэчы пацвярджаюць: журналіст займаўся сваёй працай і ў спрэчках не ўдзельнічаў. 

    Да таго ж, абарона прыклала да справы відэазапіс, дзе выразна бачна: журналіст моўчкі стэнаграфуе выступы, а фразу, якую палічылі “абразай”, выкрыквае іншы мужчына. Аднак суд дакументальныя доказы праігнараваў. З тэксту абвінавачання вынікае, што “падтрымліваючы апазіцыйна настроеных удзельнікаў сустрэчы, Мажэйка праводзіў агітацыю супраць дзейнай улады, парушаючы агульначалавечую мараль”. 

    Паводле следства, пракуратуры і суда, ад чэрвеня 2020 года і да кастрычніка 2021-га фігурант “учыніў шэраг злачынстваў, праяўляючы амаральны інтарэс да экстрэмісцкай дзейнасці, будучы яе прыхільнікам, дзейнічаючы паводле матываў палітычнай і ідэалагічнай варожасці”.

    Генадзь Мажэйка неаднаразова заяўляў, што інкрымінаваныя абвінавачанні лічыць “абсурднымі” і сваёй віны ні па адным з крымінальных артыкулаў не прызнаў. Да вынясення канчатковага прысуду 23 сакавіка журналіст ужо паўтара года знаходзіцца за кратамі.     

    Чытайце яшчэ:

    У беларускіх медыйшчыкаў з рэгіянальных выданняў прайшлі ператрусы. Вядома пра затрыманні

    Латвия заблокировала много российских СМИ, но местные порталы продолжают продвигать кремлёвские нарративы

    «Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці