Plan B звярнуўся да чытачоў па падтрымку
9 студзеня 2024 года каманда праекта Plan B звярнулася да чытачоў з просьбай фінансава падтрымаць медыя.
«Нам да апошняга не хацелася турбаваць вас, нашых чытачоў.
Але сітуацыя складваецца так, што для таго, каб мы працягвалі і ў новым годзе сумленна і прафесійна расказваць вам пра тое, што адбываецца ў Беларусі, нам вельмі важная ваша фінансавая падтрымка.
Калі ў вас ёсць магчымасць зрабіць гэта бяспечна (не з Беларусі і не з дапамогай беларускіх карт), мы просім падтрымаць наш праект. Будзем удзячныя за любую суму, асабліва, калі вы зможаце частаваць нас кубкам кавы штомесяц», — напісала рэдакцыя праекта Plan B у сацсетках.
Plan B. робяць журналісты, якія адсядзелі ў СІЗА і былі вымушаны пакінуць Беларусь. Уладамі гэтыя медыйшчыкі названыя «экстрэмістамі» і «тэрарыстамі». Медыя ўзначаліла былы галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока Tut.by Вольга Лойка.
Праект стартаваў у чэрвені 2023 года, а ўжо ў ліпені сацсеткі і матэрыялы сайта былі прызнаныя экстрэмісцкімі, Plan B. заблакавалі ў Беларусі.
Чытайце яшчэ:
Симпатизируют России, находятся под санкциями. Посмотрели, кто из провластных медийщиков идет на парламентские и местные выборы
«Если люди не орут, что здесь ужас, значит у вас не ужас». Белорусские медийщики — о работе в стране и в эмиграции
У Магілёве пасля другога адміністрацыйнага арышту не выйшаў на волю Алесь Сабалеўскі