• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Plan B. заблакавалі ў Расіі

    Сайт медыя Plan B. стаў недасяжны на тэрыторыі Расіі. Пра гэта паведаміла каманда праекта 12 лютага 2024 года.

    Пра блакіроўку сайта сведчаць дадзеныя Універсальнага сэрвісу праверкі абмежавання доступу да сайтаў і (або) старонак сайтаў сеткі Інтэрнэт Раскамнагляду і сайта ping-admin.com.

    «Значыць мы працягваем усё рабіць правільна», — адрэагавалі ў рэдакцыі Plan B.

    Зараз матэрыялы Plan B. можна чытаць праз VPN ці на зеркале сайта.

    Plan B. робяць журналісты, якія адсядзелі ў СІЗА і былі вымушаны пакінуць Беларусь. Медыя ўзначаліла былы галоўны рэдактар ​​палітыка-эканамічнага блока Tut.by Вольга Лойка. Кантэнт Plan B. — гэта падзеі ў Беларусі з аўтарскім меркаваннем дасведчаных рэдактараў.

    Праект стартаваў у чэрвені 2023 года, а ўжо ў ліпені сацсеткі і матэрыялы сайта былі прызнаныя экстрэмісцкімі і праект заблакавалі ў Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    Plan B. звярнуўся да чытачоў па падтрымку

    Вольга Лойка расказала, як здымалася для прапагандысцкага фільма пра Tut.by

    Сярод абвінавачаных за «здраду дзяржаве» — шасцёра журналістаў і блогераў. Хто яны?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці