Паўла Мажэйку перавялі ў следчы ізалятар
Журналіста Паўла Мажэйку раніцай у пятніцу перавялі з ізалятара часовага ўтрымання ў следчы ізалятар. Гэта можа азначаць, што яму выстаўлена абвінавачванне і выбрана мера стрымання, піша @belsat.
Мажэйку затрымалі 30 жніўня ў Гродне. Ён якраз прыехаў адведаць бацькоў. Прычына затрымання дагэтуль невядомая.
У СІЗА перавялі і Юлію Юргілевіч (днямі яе затрымалі таксама ў Гродне). Не выключана, што яна з Мажэйкам праходзіць па адной справе.
Павел Мажэйка — вядомы гродзенскі журналіст. У 2002 годзе ён быў асуджаны на два гады хіміі за «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку. Ён кіраваў гродзенскім «Цэнтрам гарадскога жыцця», але ўлады яго ліквідавалі. Вясной 2021-га Мажэйку затрымлівалі па справе выставы, на якой быў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выкананы мастаком Алесем Пушкіным. Праз трое сутак Паўла Мажэйку вызвалілі. Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і «здзеку з дзяржаўных сімвалаў».
Чытайце яшчэ:
У Мінску судзяць палітзняволеную Ксенію Луцкіну
Зняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка этапавалі ў Наваполацк
Палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА