• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў. Яму было 39 гадоў

    Пра смерць беларускага аўтара і культурнага дзеяча Аляксея Стрэльнікава паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін

    «Трагічная навіна. Лёшы больш няма з намі. Няшчасны выпадак здарыўся сёння. Ведаю гэтага добрага і светлага чалавека больш за 20 год, ён хросны майго сына. Разумею, якая гэта вялікая страта для яго сям’і, бацькоў, жонкі Алены і сына Льва…», — напісаў Сяргей.

    Аляксей Стрэльнікаў нарадзіўся ў Новасібірску, але «ўсё свядомае жыццё пражыў у Беларусі». Закончыў журфак БДУ, тэатразнаўчую аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Кандыдат мастацтвазнаўства.

    Як апісваў Аляксей сваю дзейнасць на ніве тэатральнай крытыкі, «пісаў пра тэатр прыктычна паўсюль, дзе можна ў Беларусі і трошкі ў Расіі».

    Пісаў для часопісаў «Мастацтва», «Петербургский театральный журнал», газеты «Культура», быў вялучым праграмы «Рэмарка» на «Белсаце» і г.д.

    Выступаў як арганізатар, рэжысёр, лектар. Працаваў у Цэнтры беларускай драматургіі, Цэнтры візуальных мастацтваў «Арт Карпарэйшн», Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры. Неаднаразова быў запрошаны ў журы фестываляў драматургіі. Выкладаў у Акадэміі мастацтваў.

    Пасля падзей 2020 года, калі крытыка звольнілі за актыўную пазіцыю (Аляксей Стрэльнікаў далучыўся да страйку), аспрэчваў з навучальнай установай сваё звальненне праз суд. Апошнім часам як рэжысёр і менеджэр ставіў монаспекталі, ладзіў закрытыя паказы ў Мінску. «Калі мяне затрымаюць, мне ёсць што паказаць сукамернікам у творчым плане», — жартаваў ён.

    Сяргей Будкін аб’явіў збор для дапамогі сям’і крытыка. Звяртацца тут.

    Аляксею Стрэльнікаву было 39 гадоў.

    Чытайце яшчэ:

    «Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць, прайграць». Апошняе інтэрв’ю Аляксея Стрэльнікава

    Памёр старшыня БХК Алег Гулак

    Ігар Казмерчак: «Не ведаю, чым я так мог абразіць самага няшчаснага чалавека ў Беларусі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці