• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старонкі Hrodna.life, «Салідарнасці», «Белсата»: папоўніўся «экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 9 красавіка папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інтэрнэт-старонкамі, што належаць медыя і відэаблогерам.

    Фота: SHVETS pro­duc­tion для pexels.com

    Паводле дакумента на сайце Мінінфарма, лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» інтэрнэт-рэсурсы Hrodna.life пастанавіў
    суд Ленінскага раёна Гродна, адпаведнае рашэнне было прынятае 8 красавіка. У пераліку згадваюцца:

    - сайт Hrodna.life (ідэнтыфікатар hrodna.life);

    - сайт-люстэрка Hrodna.life (ідэнтыфікатар dzh7f5h27xx9q.сloudfront.net);

    - Insta­gram-акаўнт hrodna.lite (ідэнтыфікатар instagram.com/hrodna.lite);

    - Youtube-канал Hrod­na One Love (ідэнтыфікатар youtube.com/@HrodnaLife);

    - старонка ў «ВКонтакте» пад назвай Hrodna.life (ідэнтыфікатар vk.com/hrodna.like);

    - старонка ў Face­book пад назвай Hrod­na-one-love (ідэнтыфікатар facebook.com/hrodna.one.love);

    - электронная пошта info@hrodna.life.

    Таксама «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызная старонка інтэрнэт-выдання «Салідарнасць» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники».

    Рашэнне адносна групы з назвай «Салiдарнасць — главные новости Беларуси» (ідэнтыфікатар ok.ru/salidarnаsc) прыняў 5 красавіка суд Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

    Суд Пінска і Пінскага раёна Брэсцкай вобласці 5 красавіка абвясціў «экстрэмісцкім» акаўнт пад назвай «Беларус Беларусу» ў сацсетцы Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/Belarus2Belarus). Гэта старонка аднайменнай праграмы, якую вядзе на тэлеканале «Белсат» журналістка Валярына Кустава.

    Суд Цэнтральнага раёна Мінска 5 красавіка прызнаў «экстрэмісцкімі» Insta­gram-старонку блогера Мікіты Мелказёрава з назвай ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel (ідэнтыфікатар instagram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel) і старонку ягонага праекта пад назвай «Загляне сонца» (ідэнтыфікатар youtube.com/@zahlianie_sonza) на відэаплатформе YouTube.

    4 красавіка суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» расійскі інфармацыйны Telegram-канал «И Грянул Грэм» з ідэнтыфікатарам t.me/gremtelegram. Напярэдадні, 29 сакавіка, гэты ж суд прыняў такое рашэнне адносна Telegram-канала «И Грянул Грэм Chat» з ідэнтыфікатарам t.me/grem_chat.

    3 красавіка суд Ленінскага раёна Магілёва прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» відэаролік пад назвай
    «Е@атька. Как Лукашенко замучил целую страну | Разборы» (ідэнтыфікатар youtube.com/watch?v=BVeqMFWvTr0). Відэа размешчанае на Youtube-канале «Продолжение следует», вядзе яго расійскі журналіст Павел Каныгін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці