• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Одноклассники» ў апале: улады прызналі «экстрэмісцкімі» сеткавыя групы медыярэсурсаў і апазіцыйных палітыкаў

    База «экстрэмістаў» на сайце Міністэрства інфармацыі, якая напярэдадні раптоўна  «абнулілася», зноў даступная для маніторынгу. У апгрэйджаным пераліку чарговае папаўненне — незалежныя медыя, карпаратыўныя суполкі, асобныя блогеры і палітыкі.    

    Усе забароненыя для распаўсюду матэрыялы трапляюць у сістэматызаваны пералік на сайце Мінінфарма. Спіс ледзь не штодзённа пашыраецца, гэтым разам акцэнт зроблены на платформы ў расійскай сацыяльнай сетцы «Одноклассники».

    У прыватнасці, па-за законам абвешчаны шэраг медыйных пляцовак:

    –  Група ў сацсетцы з назвай «Радыё Свабода» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/radiosvaboda). Адпаведнае рашэнне прыняў суд Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ад 17 траўня.

    – Група ў сацсетцы з назвай «Новы Час» (ідэнтыфікатар  https://ok.ru/novychas). Паводле рашэння суда Барысаўскага раёна  Мінскай вобласці ад 17 траўня.

    – YouTube-канал блогеркі Таццяны Мартынавай (электронны адрас https://www.youtube.com/@tvmartynova). На падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 19 траўня.

    Ва ўсіх выпадках прыкладаецца адсылка да арт. 314 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу і неабходнасці «неадкладнага выканання» судовых выракаў.

    Акрамя таго, да экстрэмісцкіх матэрыялаў у тых жа «Одноклассниках»  залічана інфармацыйная прадукцыя двух удзельнікаў перадвыбарчай кампаніі 2020 года. Гэта групы з назвамі «Виктор Бабарико» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/viktar.babaryka.official) і «Светлана Тихановская» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/tsikhanouskaya). Рашэннямі ўсё таго ж Барысаўскага раёна, прынятымі 17 траўня. 

    Сярод іншага «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»  Міністэрства інфармацыі папоўнілі і іншыя «нядобранадзейныя» рэсурсы:

    – Старонка ў Insta­gram пад назвай «Цэнтр Беларускай Салідарнасці»,

    – Мэтавыя суполкі ў «Одноклассниках» пад назвамі «Беларускі нацыянальны кангрэс», «Беларусь политическая», «Жыве Беларусь», «Уходи, Лукашенко»;

    – Telegram-чаты і каналы: «Дзённік экстрэміста», «Розочка», «Чат канала Инсайдер», «Боевая Организация Анархо-Коммунистов».

    Паводле падліку праваабаронцаў і журналістаў, колькасць судовых рашэнняў аб прызнанні «экстрэмісцкімі» кантэнтаў СМІ, кніг, фільмаў,  музычных твораў, каналаў ды чатаў ужо перавысіла 1600 пазіцый. Прычым абсалютную большасць улады зацэнзуравалі пасля пратэснага 2020 года, з пачаткам шырокага наступу на грамадзянскую супольнасць. 

    Аспрэчыць занясенне ў «чорны спіс» ва ўмовах сённяшняга прававога бязмежжа практычна нерэальна. 

    Чытайце яшчэ:

    Міжнародныя арганізацыі: «Грамадзянская супольнасць пацвярджае нязменную салідарнасць з палітвязнямі!»

    Журналисты могут быть «законной военной целью»? БАЖ разбирается в правовых нюансах с юристом-международником

    Больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў далучыліся да Міжнароднага ПЭНа ў падтрымцы лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці