• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы сямейны падрад: у «Мінскай праўдзе» выступае расіянін Вадзім Ялфімаў і яго сын

    У адыёзнай «Мінскай праўдзе» з'явіўся новы калумніст — Аляксей Ялфімаў, сын іншага калумніста Вадзіма Ялфімава. 25-гадовы хлопец разам з бацькам выдаюць канвеер калонак. Да таго хлопец нідзе не працаваў. 

    У дзяржаўных СМІ пры садзейнічанні Мінінфарма працягвае развівацца «аўтарская журналістыка», пад чым трэба разумець з’едлівыя калонкі на тэмы, у якіх аўтары, як правіла, не разбіраюцца, але кампенсуюць дылетанцтва нянавісцю да палітычных апанентаў, нізкаякаснымі жартамі, пераказам прапагандысцкіх баек і наўпроставай хлуснёй.

    Такая мода прыйшла ў Беларусь разам з метадычкамі з Расіі і ўкаранілася пасля 2020-га. 

    Імёны найбольш яскравых «аўтарскіх журналістаў» усім знаёмы, але іх шэрагі часам папаўняюцца. 

    Здаецца, як і ў выпадку з Азаронкамі, вымалёўваюцца абрысы яшчэ адной прапагандысцкай дынастыі — Ялфімавых. 

    Вадзім Ялфімаў — заходнерусіст, грамадзянін Расіі, які жыве ў Беларусі па ВНЖ. Нарадзіўся ў Малдове. Раней быў выкладчыкам журфака БДУ, дзе нічым сябе не праявіў. 

    Ягоным «зорным» часам былі выступленні на БТ у 2010‑х. Пасля 2020-га жыццё дало яму яшчэ адзін шанец. Цяпер ён зноў выступае на тэлебачанні і піша калонкі ў «Мінскую праўду», дзе вылучаецца працаздольнасцю і манетызуе свае развагі з зайздроснай сістэмай: часам, па дзве калонкі ў дзень! 

    Гэтым летам на старонках «Мінскай праўды» пачалі з’яўляцца калонкі і сына Вадзіма — Аляксея.

    «Чаму жаданне насаліць Расіі вырачана на правал?», «Заходнія санкцыі могуць прывесці свет да голаду», «Як Байдэн давёў краіну да пуцінскага падатку» — такія артыкулы выдае 25-гадовы хлопец. 

    Па словах суразмоўцаў «Нашай Нівы», ганарар за адну калонку ў «Мінскай праўдзе» складае каля 70 беларускіх рублёў, але можа быць і большым — у залежнасці ад «зорнасці» аўтара. 

    Цяпер сям’я публікуецца ў літаральным сэнсе побач. 

    Аляксей Ялфімаў, як і бацька — грамадзянін Расіі. Маці беларуска. Ён скончыў мінскую гімназію №61 і юрфак БДУ, тэма дыплома — «Роля СМІ ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі Беларусі». 

    Што адметна, выглядае, што да ўладкавання ў «Мінскую праўду» Аляксей нідзе, прынамсі афіцыйна, не працаваў — запісаў аб месцах работы ў базе аб выплаце сацыяльных унёскаў на Аляксея Ялфімава няма. 

    Чытайце яшчэ:

    17-гадовы аўтар «Прессбола» Раман Качына ізноў піша для выдання

    Вядучая Марына Грыцук, якую вывозілі з Кіева «на танку», з’явілася на праўладным мерапрыемстве ў Мінску

    «Ужо даволі даўно адчувала выгаранне»: журналістка змяніла працу ў рэдакцыі на этнафотасесіі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці