• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    17-гадовы аўтар «Прессбола» Раман Качына ізноў піша для выдання

    28 ліпеня з'явілася інфармацыя пра затрыманне непаўналетняга журналіста. Але ў свежых нумарах "Прессбола", як заўважылі чытачы @pozirkonline, пачалі з'яўляцца тэксты за прозвішчам Качыны.

    Як піша @pozirkonline, тое, што хлопец застаецца супрацоўнікам «Прессбола», пацвердзілі ў рэдакцыі.

    Да гэтага ГУБАЗіК нібыта інкрымінаваў яму распальванне варожасці за допісы, што «беларусы заўсёды ваявалі з Расіяй». Таксама паведамлялася, што ён удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.

    Сёлета мінчук скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак БДУ. Пасля затрымання напрыканцы ліпеня сілавікі кпілі ў сваім тэлеграм-канале, што студэнтам ён не стане праз «унесеныя ў жыццёвыя планы карэктывы». А з сайта навучальнага інтэрнет-СМІ журфака БДУ адразу ж выдалілі інтэрв’ю з затрыманым аўтарам «Прессбола».

    Але ўжо 1 жніўня на сайце БелТА выйшаў тэкст пра тое, як Раман Качына здае творчы іспыт пры паступленні на журфак БДУ. 

    Ці патрапіў Раман на факультэт журналістыкі, невядома. Няма звестак і пра тое, ці праходзіць ён па якой-небудзь справе ў сувязі з ліпеньскім затрыманнем.

    Чытайце яшчэ: 

    У Мінску пачаўся суд над прэс-сакратаром «А1» Мікалаем Брэдзелевым

    Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з абласцей

    Экс-сотрудника ТУТ.бая Александра Демидовича приговорили к 2,5 годам химии

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці