• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з абласцей

    Лукашэнкаўцы працягваюць думаць, што рабіць з раёнкамі. Новая ідэя — ствараць медыяхолдынгі па прыкладзе «Мінскай праўды». Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

    — Гэта вопыт перадавы. Гэта вопыт, па якім зараз пойдуць усе вобласці. Усе ўжо прыйшлі да высновы, што сёння гэта адзіная магчымасць утрымаць ва ўмовах трансфармацыі аўдыторыю сваіх раёнаў, — сказаў міністр, адзначыўшы, што маладыя людзі атрымліваюць цяпер інфармацыю з гаджэтаў, а не з газет.

    Калі ў чэрвені Пярцоў заяўляў, што ў раёнках няма крытычных матэрыялаў, то праз два за паловай месяцы міністр адзначыў, што такія тэксты — не самамэта.

    — Ніхто не настройвае ісці і капаць, вышукваць нейкую драбнатэмнасць, «смажаныя факты», каб прама ачарніць чыноўнікаў на месцах. Наадварот, узаемадзеянне рэдакцыі і выканаўчай улады, калі начальнік любога аддзела нават не паспрабуе адмовіць. Паступіў сігнал трывогі — лямпачка, бардзюр, дарога, садок, — адразу ж выязджаем туды. Начальнік аддзела ці спецыяліст на месцы кажа, што так, ёсць праблема, але мы заасфальтуем ямку ў гэтым ці наступным месяцы. Усё, нарыў зняты.

    Сёлета неаднаразова падымалася пытанне эканамічнай неэфектыўнасці дзяржаўных СМІ. Пасля пачатку вайны ва Украіне сыход замежных кампаній з Беларусі значна зменшыў рэкламныя даходы тэлеканалаў і медыя, таму ў Беларусі прыдумалі новы збор для ўсіх рэкламадаўцаў, які ідзе на падтрымку дзяржСМІ. 

    У інфармацыйнай частцы канкурэнцыю незалежным медыя (якія выціснулі з краіны і прызналі па-за законам) дзяржаўныя не могуць скласці і блізка.

    Чытайце яшчэ:

    «Гэта не значыць, што я не патрыёт». Загадчыца кафедры журфака БДУ апраўдваецца за адпачынак у Еўропе

    Журналіст Зміцер Галко: «На Кіеўшчыне мы двойчы праехалі па міне, але на не выбухнула»

    Экс-сотрудника ТУТ.бая Александра Демидовича приговорили к 2,5 годам химии

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці