Наталля Немагай з АНТ вырашыла асабіста паглядзець, як дэградавала Еўропа
Яна адпачывае ў італьянскай Калабрыі, хаця на сваім тэлеканале без канца гаворыць пра невыноснае жыццё ў Еўрасаюзе і пра тое, што «краіны ЕС разам з англасаксамі і ЗША маюць намер увесці планету ў хаос».
Яна марыла сыграць Моніку Бялучы, але ёй дасталася іншая роля. Вядучая праграмы «Нашы навіны» Наталля Немагай працуе на АНТ амаль 20 гадоў. Цяпер, апроч навін пра надзвычайныя здарэнні і працоўныя паездкі Лукашэнкі, яна сваім фірмовым грудным голасам зачытвае фэйкі пра Украіну і распальвае варожасць да краін Еўропы.
Але, магчыма, яна сама не прымае тое, што чытае на камеру ўсур’ёз. Бо ў сацсетках яна піша: «Вельмі люблю Італію, мы з сынам там праводзім адпачынак: ездзім і на лыжах катацца, і летам на мора».
Захапляецца Італіяй Наталля даўно.
«У інстытуце я вывучала латынь, а італьянская цалкам на ёй пабудаваная, — так гэта бачыць перадавік лукашэнкаўскай прапаганды. — Займаюся ў навучальным цэнтры пры пасольстве. У нас шмат сустрэч з італьянцамі, семінараў, фільмаў, я заўсёды з радасцю іду на заняткі», — казала Наталля Немагай.
У сваім інстаграме Наталля пазначыла на італьянскай, што яна тэлевядучая. І дадала фразу «Con i nostri pensieri costruiamo il mondo», якая перакладаецца як «сваімі думкамі мы будуем свет».
Чытайце яшчэ:
Саша Романова: «Что чувствуешь, когда лишают гражданства»
«Для нас як нацыі важна пашыраць сваю прысутнасць». Ірэна Кацяловіч — пра запрашэнне ў журы кінапрэміі «Залаты глобус»
Медыяменеджар Навоша: «У кожнага, хто выказаўся супраць крадзяжу выбараў, будуць адбіраць, што змогуць»