• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Магілёўшчыне зноў адкрываюцца шапікі «Саюздрука», але ўжо гомельскія, віцебскія

    12 ліпеня 2023 года завяршылася шматгадовая эпапея з банкруцтвам “Магілёўсаюздрука”, пра якое пісалі mogilev.media і якое пакінула жыхароў рэгіёна без шапікаў са свежай прэсай. Усюды па Магілёўшчыне зачыніліся не толькі кіёскі, але часам – адзіныя друкарні на ўвесь горад, як, напрыклад, у Крычаве. У Бабруйску каля 50 шапікаў перасталі працаваць яшчэ ў мінулым годзе, піша mogilev.media.

    Але пачынаючы з чэрвеня гэтага года ў Бабруйску, Магілёве і Шклове сталі зноў працаваць некаторыя шапікі. У Бабруйску – два раней зачыненыя кіёскі, але цяпер ужо не пад вывескай “Магілёўсаюздрук”, а – “БелДрук”. Бабруйскія пры гэтым знаходзяцца ў падпарадкаванні Гомелскага філіяла “Белсаюздрука” – піша “Камерцыйны кур’ер”. Шклоўскія – ў падпарадкаванні Віцебскага філіяла.

    У Бабруйску зараз працуюць два шапікі. Адзін знаходзіцца на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ, другі – на праспекце Будаўнікоў, побач з прыпынкам грамадскага транспарту каля гарадской паліклінікі №7. У найбліжэйшыя дні ў Бабруйску будзе адкрыты яшчэ адзін павільён “БелДрук” на вуліцы Ванцэці. Усяго ж да канца года плануецца, што бабруйчане змогуць набываць неабходныя тавары ў пяці павільёнах “БелДрук”, размешчаных у розных раёнах горада.

    У Магілёве працуюць каля дзесяці, і ў іх, выглядае – мінскае падпарадкаванне. Графік развіцця адноўленай сеткі газетных кіёскаў на Магілёўшчыне можна пабачыць на сайце “БелДрука”.

    Чытайце яшчэ: 

    «Беларусы зноў пачнуць чытаць газеты, калі зразумеюць, што там пішуць праўду». Гутарка з Віктарам Марчуком

    Леанід Судаленка: «Маці думала, што я амаль тры гады быў за мяжой на заробках…»

    «Гэта ўзнагарода ўсёй беларускай незалежнай журналістыцы». Ганна Любакова атрымала міжнародную прэмію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці