На Гомельшчыне супрацоўнікаў прадпрыемстваў заклікаюць адпісвацца ад экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў
На Гомельшчыне супрацоўнікаў прадпрыемстваў палохаюць смяротным пакараннем і заклікаюць адпісвацца ад “экстрэмісцкіх” тэлеграм-каналаў. У якасці альтэрнатывы крамольным тг-каналам ідэолагі прапаноўваюць інтэрнэт-рэсурсы прадпрыемстваў.
У Буда-Кашалёве адбылася сустрэча намесніка пракурора раёна Антона Бобылева ды ідэолага райвыканкама Марыны Агажэльскай з прадстаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый. Падчас мерапрыемства, паведамляе райвыканкам, распавялі пра адказнасць за падпіскі на экстрэмісцкія каналы і рэпосты навінаў сябрам.
А таксама нагадалі пра крымінальную адказнасць за адпраўку грашовых сродкаў на рахунак экстрэмісцкага канала ці асобы, заклікі да санкцый у дачыненні да Беларусі, раздачу ўлётак і акт тэрарызму. Таксама намеснік пракурора і ідэолаг папярэдзілі наконт смяротнага пакарання за акт тэрарызму, калі дзеянні прывялі да смерці людзей.
Чытайце яшчэ:
Выйшаў на волю з калоніі журналіст “Першага рэгіёна” Сяргей Гардзіевіч
МУС прызнаў адразу 625 чалавек «экстрэмістамі». Сярод «новенькіх» — галоўны рэдактар «Новага часу» Аксана Колб
Аляксандр Сацук: «Жонка Сяргея баіцца, каб рэчы з дома не пачалі выносіць…»