• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС прызнаў адразу 625 чалавек «экстрэмістамі». Сярод «новенькіх» — галоўны рэдактар «Новага часу» Аксана Колб

    МУС 28 кастрычніка абнавіў "Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці" – спіс абнавіўся адразу на рэкордныя 625 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па "палітычных" крымінальных артыкулах у Беларусі.

    Сярод іх цяпер – галоўная рэдактарка газеты «Новы Час» Аксана Колб. Яна прыйшла ў незалежную журналістыку ў 1996 годзе.

    «І за гэты час не было ніводнага лёгкага года, кожны год — па-свойму складаны, са сваёй спецыфікай, са сваімі рэпрэсіямі. Былі допыты, некалькі канфіскацый тэхнікі… Было закрыццё газеты: пасля выбарчай кампаніі 2006 года закрылі незалежную газету “Згода” – за нібыта экстрэмізм і распальванне міжнацыянальнай варожасці», — распавядала спадарыня Аксана.

    22 красавіка 2022 г. стала вядома, што ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Аксану перавялі ў СІЗА‑1.

    Разгляд справы палітзняволенай пачаўся 7 чэрвеня 2022 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. 15 чэрвеня суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яе вінаватай і прызначыў 2,5 гады «хіміі» за ўдзел у Маршы 16 жніўня 2020 года — акурат такое пакаранне прасіў пракурор. Аксану пасля амаль двух месяцаў у СІЗА вызвалілі ў зале суда.

    Аксана Колб пакінула Беларусь.

    Чытайце яшчэ:

    «Гэты рэжым я перажыву». Расказваем пра асуджаную на «хімію» Аксану Колб

    Уладзімір Някляеў: Аксана Колб ва ўсім сапраўдная. І ў сваёй сіле, і ў сваёй мяккасці

    Рэдактар газеты «Новы Час» Аксана Колб у СІЗА малюе комікс, бачылася са Слаўнікавай і Золатавай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці