• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    The Minsker — журнал з прыгожымі вокладкамі, які (не) выходзіць у Беларусі

    Мінская ілюстратарка Наталля Грабёнкіна у сваім Інстаграме паказала навагоднюю вокладку журнала The Minsker. Такога выдання насамрэч не існуе, але мастачка ўжо пяць гадоў стварае малюнкі для яго першай старонкі. На цікавы факт звярнуў увагу CityDog.

    «Святы, канікулы і погляд у будучыню з надзеей» — так падпісала вокладку да святочнага нумару The Minsker Наталля Грабёнкіна. На ёй — выява дзяцей за усмешкамі на фоне шэрага гарадскога пейзажу.

    У Інстаграме мастачкі рэгулярна з’яўляюцца вокладкі неіснуючага журналу. Першыя з іх датаваныя 2019‑м годам.

    Як распавяла Наталля выданню City­Dog, на ідэю вокладак The Minsker яе натхніла cov­er-традыцыя амерыканскага часопіса The New York­er, які піша пра актуальныя культуру і падзеі ў Нью-Йорку з 1925 года.

    — Вокладкі часопіса заўсёды востра актуальныя, — кажа Наталля, — яны дакладна адлюстроўваюць атмасферу горада, падзеі, яго вайб. У Менску не хапае, на мой погляд, сучаснага графічнага асэнсавання горада і гараджан. Такі часопіс выдаць я не магу, а магу намаляваць да яго толькі вокладкі.

    Другая частка канцэпцыі стварэння пустога часопіса з вокладкай — гэта маё асабістае стаўленне да Мінска і яго прасторы. Я яго адчуваю некалькі «пустым», гэта значыць ненадакучлівым, не вызначаючым твой стан, у нейкай меры сціплым. Гэта значыць ты можаш напаўняць яго сам, па сваім жаданні, магчымасцям і здольнасцям.

    Больш вокладак да журнала The Minsker можна паглядзець на старонцы Інстаграм ілюстратаркі.

    Чытайце яшчэ:

    Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN

    Прыпыніла выхад дзіцячая «Паласатая газета»

    Зачыніўся часопіс «Дзеяслоў», які выходзіў больш за 20 гадоў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці