• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зняволеная журналістка Ксенія Луцкіна ў калоніі зноў перахварэла на пнеўманію

    У Ксеніі Луцкіной у калоніі пагоршылася здароўе. Яна пакутуе на алергію і зноў хварэла на пнеўманію. Пра гэта паведамляе «Вясна» са спасылкай на допіс у сацсетках былой палітзняволенай.

    Паводле інфармацыі «Вясны», нядаўна ў журналісткі, якая хварэе на астму, пачалася моцная алергія на піжаму сукамерніцы, ад якой пахла парфумай. Праз гэта Ксенія пачала кашляць, задыхацца і не магла спаць некалькі сутак. Паведамляецца, што палітзняволеная захварэла на пнеўманію і яе на некаторы час змяшчалі ў санчастку.

    Ксенія Луцкіна — былая журналістка і карэспандэнтка «Белтэлерадыёкампаніі», дзе працавала да жніўня 2020 года. Пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу. Пасля звальнення ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Была затрымана разам з фігурантамі справы «Прэс-клубу», якія амаль усе выйшлі на волю да суда. Ксенію абвінавацілі ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады і асудзілі да васьмі гадоў калоніі. Адбывае пакаранне Ксенія ў Гомельскай калоніі №4.

    У зняволенні ў журналісткі ўзніклі моцныя праблемы са здароўем — пачала расці пухліна ў галаўным мозгу. Таксама яна перахварэла на двухбаковую пнеўманію. Стан здароўя Ксеніі не паляпшаецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці