• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мінская праўда» заклікала знішчыць пахаванні ў Курапатах

    «Мінская праўда» апублікавала калонку прапагандыста Юрыя Уварава. Аглядальнік, які піша пра ўсё запар: ад чыстак на беларускай эстрадзе і пратэстаў ў Іране да палітыкі Кітая — на гэты раз прысвяціў тэкст Курапатам. Ён называецца «Темный лес на окраине Минска. Танцы на костях евродипломатов и змагаров в Куропатах нужно прекращать». 

    «Прыгожае месца каля сталічнага мікрараёна Зялёны Луг азмрочанае крыжамі, якія стаяць у лесе. Кожны год, нібыта ваўкалакі з хмурымі фізіяноміямі, там з’яўляюцца тыя, хто люта ненавідзіць законную ўладу ў Беларусі, а таксама дыпламаты недружалюбных нам краін», — пачынае аповед Увараў пра месца, якое мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і дзе дзяржава паставіла памятны знак.

    Далей прапагандыст накідваецца з крытыкай на заходніх дыпламатаў, якія прыязджаюць у Курапаты, «несучы бедныя букецікі недарагіх кветак», і ігнаруюць пытанні «смелых беларускіх журналістаў». 

    Калумніст выдання Мінаблвыканкама называе «байкай» тое, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій і прадстаўнікі творчай эліты, і накідваецца з крытыкай на Зянона Пазняка і Васіля Быкава, «таленавітага пісьменніка, але, на жаль, невылечна хворага на «змагарызм». На думку Уварава, зроблена гэта было, каб заклеймаваць Савецкі Саюз і Сталіна.

    Прапагандыст свядома хлусіць, што ў Курапатах нібыта расстрэльвалі «нямецкія фашысты». Гэта пярэчыць высновам шматлікіх следстваў, праведзеных беларускай пракуратурай і вайсковай пракуратурай у 1980‑я, 1990‑я і 2000‑я гады — а яны выявілі, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры сталінізму.

    Увараў заклікае выслаць з Беларусі дыпламатаў, якія нібыта ўмешваюцца ва ўнутраныя справы краіны і распальваюць сацыяльную варажнечу. У тым ліку і апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча, які з арцыбіскупам Станеўскім таксама наведаў Курапаты, бо «каталіцкая царква ў 2020 годзе заняла антыдзяржаўную пазіцыю».

    У канцы сваго артыкула прапагандыст патрабуе «ад імя беларусаў» правесці эксгумацыю рэшткаў ахвяр Курапатаў і перазахаваць іх. 

    Чытайце яшчэ:

    Першая цэль для ўзурпатараў. Тлумачым, для чаго грамадству незалежныя СМІ і чаму іх так не любяць аўтарытарныя рэжымы

    Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН наконт новага ўказу пра сачэнне за інтэрнэтам

    В суд направлено дело за интервью «экстремистскому» каналу. Вероятно, речь идет о Егоре Лебедке

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці