• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У рэдактара партала orsha.eu Ігара Казмерчака зладзілі чарговы ператрус

    Ігар Казмерчак мяркуе, што супраць яго распачалі яшчэ адну крымінальную справу — за ўдзел у перадачах тэлеканала «Белсат». На сёння рэдактар незалежнага рэгіянальнага партала orsha.eu знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.

    Паводле слоў Ігара Казмерчака, ўчора, 23 ліпеня, у кватэры ў Оршы, дзе ён афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі, супрацоўнік Аршанскага райаддзела міліцыі правёў ператрус у межах крымінальнай справы.

    «Гэта тая самая кватэра, на якую летась быў накладзены арышт. Я даўно там не жыву, і рэчаў, якія маглі б зацікавіць следства, там не засталося. Таму ператрус працягваўся ўсяго каля гадзіны, і міліцыянт пайшоў ні з чым. Мне вядома таксама, што чарговы ператрус праводзіўся ў межах нейкай новай крымінальнай справы, дзе я — адзін з фігурантаў. Справа распачатая чамусьці ў Гомелі, і тычыцца яна ўзаемадачыненняў са СМІ, абвешчанымі “экстрэмісцкімі фармаваннямі”. Што да мяне, то я некалькі разоў браў удзел у здымках праграмы “План Б” на “Белсаце”», — распавёў журналіст.

    Сёлета 13 сакавіка Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Ігара Казмерчака. На той час у ягонай справе згадваліся часткі 1 і 2 артыкула 361–4  Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

    У лістападзе 2023 года Казмерчак даведаўся, што на ягоную аршанскую кватэру накладзены арышт. Пра гэта паведамілі з Віцебскай абласной агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Адпаведную пастанову вынес Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

    Журналіст кажа, што 14 сакавіка 2024 года атрымаў апавяшчэнне ад Белаграпрамбанка, што на ягоных рахунках «аперацыі часова прыпыненыя» — інакш кажучы, рахункі таксама арыштаваныя. Калісьці ён адкрываў іх для прадпрымальніцкай дзейнасці: Ігар Казмерчак быў уласнікам «Цудоўнай крамы» ў Оршы, дзе прадаваліся сувеніры, у тым ліку ў нацыянальным стылі. 20 ліпеня 2021 года ён быў вымушаны спыніць дзейнасць крамы пад ціскам сілавых структур.

    У тым жа 2021 годзе рэдактар партала orsha.eu пакінуў Беларусь, і з таго часу каардынуе працу рэсурса з‑за мяжы.

    Сайт рэгіянальных навінаў і шэраг афілавяных з ім сацсетак і месенджараў уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі. Адпаведныя  рашэнні сёлета ў чэрвені і ліпені прыняў суд Оршы і Аршанскага раёна. А Следчы камітэт абвясціў Ігара Казмерчака ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці