Вэбінар «Як прапаганда маніпулюе свабоднай прэсай: пасткі, у якія патрапляюць тыя, хто хоча як лепей» ад медыяаналітыка Ганны Мірочнік (рэгістрацыя да 28 траўня)
Запрашаем на вэбінар, на якім разгледзім сённяшнія прапагандысцкія тэзісы і іх эвалюцыю, а таксама разбярэмся, што могуць рабіць журналісты, каб не патрапіць у «пастку» і не зацягнуць у яе сваю аўдыторыю.
Вэбінар пройдзе 29 траўня (серада) з 18:00 да 20: 30 па Мінску і Вільні (17:00 па Варшаве, 19:00 па Тбілісі) і будзе карысным журналістам, блогерам, студэнтам медыя і камунікацый, актывістам, якія маюць інфармацыйныя рэсурсы.
Падчас вэбінара пройдзе гульня-падманка, у якой у расстаўленыя «пасткі» патрапляюць 90% аўдыторыі. Убачыце ў сабе шмат цікавага (але не заўсёды прыемнага).
Потым на канкрэтных прыкладах разгледзім, дзе і як мы сваімі рукамі піярым рэжым, і паспрабуем перайначыць сітуацыю для сваіх пляцовак, не страціўшы ні ў змястоўнасці, ні ў карыснасці, ні ў ахопах.
Вэбінар вядзе Ганна Мірочнік — медыяаналітык, эксперт па інфармацыйнай гігіене і распрацоўцы камунікацыйных стратэгій.
Дэдлайн падачы заявак: 28 траўня, 17:00 па Мінску.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара.
Вэбінар праходзіць у межах SMART-курса «Выкрываем правільна. Метады аналізу і дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў для журналістаў і актывістаў», арганізаванага Фондам Фрыдрыха Эберта.