• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кантэнт сайта «Нашы грошы» прызнаны экстрэмісцкай прадукцыяй

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла інтэрнэт-выданне «Нашы грошы» ў так званы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    Як адзначаецца на сайце ведамства, адпаведнае рашэнне ў дачыненні да медыярэсурсу «Нашы грошы» прыняў 12 кастрычніка 2023 года суд Савецкага раёна Мінска.

    На сайце «Нашы грошы» размяшчаюцца матэрыялы на фінансавую тэматыку: гэта інфаграфіка, аналітычныя артыкулы, агляды. Эксперты тлумачылі чытачам, да прыкладу, што адбываецца на беларускім валютным рынку, чаму ў гэтым сезоне падаражэла гародніна і садавіна ў параўнанні з мінулым годам, як закладаецца рэспубліканскі бюджэт і гэтак далей.

    Прычым тлумачэнні аўтараў рэсурсу не раз выкрывалі падман чытачоў у падачы фінансавай інфармацыі дзяржаўнымі СМІ. Таксама з дапамогай мовы лічбаў дэманстравалі стратнасць асобных прадпрыемстваў і ўстаноў.

    Прыкладам, у той дзень, калі суд прызнаў матэрыялы сайта «экстрэмісцкімі», выйшаў артыкул, дзе аналізаваліся тэндэнцыі ў беларускай ІТ-сферы. У публікацыі эксперты сцвярджалі, што ІТ-сектар у Беларусі перажывае нялёгкія часы, бо на яго дзейнасць наклалі адбітак і рэлакацыя працаўнікоў на Захад, і зніжэнне аўтарытэту дзяржавы праз падтрымку Расіі ў ваенным канфлікце ва Украіне.

    За месяц да вынясенне судовай пастановы на сайце быў апублікаваны аналітычны матэрыял пра тое, што Беларусь імкнецца быць шэрай зонай для паставак падсанкцыйных тавараў у Расію.

    Чытайце яшчэ:

    Зняволенага відэааператара Паўла Падабеда МУС уключыла ў спіс «экстрэмістаў»

    У Ізраілі знайшлі цела фотажурналіста Роя Ідана, які раней лічыўся зніклым без вестак

    Вайна скончыцца. Калі-небудзь. У нашых фэйсбучных баталіях. Барыс Гарэцкі пра ўражанні ад паездкі ў Кіеў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці