• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ігар Лосік напісаў жонцы Дар’і 15 лістоў. Даша не атрымала ніводнага

    Пасьля абвяшчэньня прысуду Дар’і Лосік адміністрацыя Наваполацкай калёніі, дзе адбывае пакараньне яе муж Ігар, дазволіла Ігару ліставацца з жонкай, паведамляе "Радыё Свабода".

    18 студзеня Дар’ю Лосік, жонку палітвязьня, журналіста Свабоды Ігара Лосіка, асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі за камэнтар тэлеканалу «Белсат», прызнанаму экстрэмісцкім фармаваньнем. Да абвяшчэньня прысуду сужэнцам не дазвалялася ліставацца. Як стала вядома Свабодзе, і пасьля афіцыйнага дазволу нічога не зьмянілася.

    Падчас працэсу Дар’я прастудзілася. Цяпер ёй лепш, але кашаль пакуль застаецца. Трымаецца Дар’я Лосік добра, але вельмі перажывае за 4‑гадовую дачушку Паўлінку, якую цяпер даглядаюць бацькі Дашы і Ігара. Лісты па-ранейшаму ёй даходзяць толькі ад бацькоў. Вядома, што ў кастрычніку Дар’і ў СІЗА дайшоў толькі адзін ліст ад сяброўкі, на які яна даслала адказ.

    Дашыны сяброўкі ініцыявалі збор сродкаў на падарункі Паўлінцы — цацкі, адзеньне, а таксама на рэчы ў калёнію для Дашы. Падарункі дзяўчынцы спадабаліся, бабуля мусіла тлумачыць, што ў новай куртачцы ісьці ў дзіцячы садок пакуль холадна. Адвакатка разам з Дар’яй падалі апэляцыйную скаргу на прысуд. Дата разгляду скаргі пакуль ня вызначана. Хутчэй за ўсё, да разгляду апэляцыі Даша будзе знаходзіцца ў Берасьцейскім СІЗА‑7.

    Як стала вядома Свабодзе, днямі Ігара Лосіка мае наведаць адвакат. У лютым бацькі павязуць палітзьняволенаму журналісту Свабоды вялікую харчовую перадачу, яна дазволеная 1 раз на 3 месяцы. У сакавіку бацькі Ігара Лосіка разьлічваюць на спатканьне зь ім. Палітвязьням у калёніях доўгатэрміновыя спатканьні даюць на адны суткі, а не на двое, як звычайным зьняволеным.

    Чытайце яшчэ: 

    “Внимательно читайте договор!” Особенности авторского права в Литве

    Гродзенская актрыса Наталля Лявонава: «Сярод тых беларусаў, хто з’ехаў, цяпер вельмі вялікі запыт на ўсё, што звязана з тэатрам»

    60 гадоў таму ў эфір выйшла радыёстанцыя «Беларуская маладзёжная»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці