• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    12 загалоўкаў дзяржаўных медыя ператварыліся ў фотапраект

    Праект беларускай фатографкі Сашы Вялічка «Стан адмаўлення» пачаўся з 12 загалоўкаў дзяржаўных медыя, апублікаваных у дзень, калі ў Беларусі адбываліся адвольныя арышты, піша Chrysal­is­magazine.

    З серыі «Стан адмаўлення». Аўтар: Саша Вялічка

    Фатографка, абапіраючыся на шалёныя газетныя загалоўкі, з дапамогай штучнага інтэлекту генеравала такія ж абсурдныя выявы. Гэтай серыяй яна хацела падкрэсліць  чалавечую тэндэнцыю пазбягаць і замяняць невыносныя тэмы павярхоўным і забаўляльным лічбавым кантэнтам.

    У серыю«Стан адмаўлення» трапілі загалоўкі, у якіх распавядалася пра затрыманні за малітву, беларускую мову, скрынку з‑пад тэлевізара, адмову здаваць кватэру, снегавіка і «хараводную справу».

    З серыі «Стан адмаўлення». Аўтар: Саша Вялічка

    Таксама спадарыня Вялічка стварае пастановачныя сцэны, якія паказваюць рэальную прычыну затрымання, бо яна не згадваецца ў дзяржаўнай прэсе. У сваім праекце яна аб’ядноўвае розныя тыпы выяў і кантэнту і імкнецца паказаць артэфакты са СМІ, каб адцягнуць увагу ад гэтых недапушчальных дзеянняў.

    З серыі «Стан адмаўлення». Аўтар: Саша Вялічка

    Зараз «Стан адмаўлення» выстаўляецца ў галерэі Zachę­ta  у Варшаве. Там серыя беларускай мастачкі стала часткай групавой выставы «From the Ash­es». Пазней праект паедзе ў Францыю як частка фестывалю маладой Еўрапейскай фатаграфіі CIRCULATION(S).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці