• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ігар Карней — у СІЗА, імаверна, супраць яго распачалі крымінальную справу

    Затрыманага 17 ліпеня журналіста Ігара Карнея сёння перавялі ў СІЗА, пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная дачка Паліна.

    Ігара Карнея затрымалі пасля ператрусу ў ягонай кватэры 17 ліпеня — як было абвешчана, на 10 сутак. Тады паведамлялася, што яго адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Падчас ператрусу з кватэры забралі аргтэхніку.

    Праваабаронцы зрабілі выснову, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы, і таму праз 10 дзён яго мусяць альбо адпусціць, альбо высунуць абвінавачанне. Па сканчэнні гэтага тэрміну на волю Ігар Карней не выйшаў.  Выглядае на тое, што супраць журналіста распачалі крымінальную справу.

    Вядома, што 15 лістапада 2020 года Ігара затрымлівалі падчас аднаго з маршаў у Мінску. Ён быў асуджаны да 10 сутак арышту, які адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне.

    Ігар Карней у журналістыцы — з 1990 года. Друкаваўся ў газетах «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Комсомольская правда». З 1991 года працаваў у газеце «Звязда». У 1994–2000 гадах быў карэспандэнтам штотыднёвіка «Свободные новости». У 2000 годзе прыйшоў на Радыё «Свабода». У апошнія гады працаваў як журналіст-фрылансер.

    Чытайце яшчэ: 

    Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, каб падтрымаць Ларысу Шчыракову»

    Журналістка Вольга Класкоўская: «Я заўсёды верыла, што мяне чакаюць. І таму не маю права зламацца»

    «За кратамі ўвесь час марыў пра дранікі». Леанід Судаленка пра першыя дні на волі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці