• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «І памятай: няма зачыненых дзвярэй». Беларуская спявачка Paulinn прэзентавала калыханку

    У 2020-м годдзе салістка і стваральніца гурта Paulinn Паліна Цімохіна з'ехала з Беларусі ў Польшчу. Тут жыццё яе кардынальна змянілася: маючы дыплом факультэта журналістыкі БДУ, дзяўчына пайшла ў больш тэхнічную сферу і вывучылася на інжынера гуку, а яшчэ выйшла замуж і нарадзіла блізнят. Менавіта чаканне дачок натхніла Паліну на запіс калыханкі. Не так даўно спявачка прэзентавала новую песню на лічбавых пляцоўках.

    — Гэта мікс пачуццяў, якія складана акрэсліць у нейкім адным слове. Маё жыццё апошнім часам вельмі моцна змянілася. Я стала мамай. І мамай адразу двух дачок. І сум і радасць заключаюцца ў тым, што дзеці – гэта цуд і безумоўная радасць, але адначасова гэта вельмі складана.

    Другая частка майго жыцця, без якой я не бачу сябе, — гэта музыка. І адначасова дзеці, гэта напачатку цяжка вяжацца адно з адным. І таму і сум, і радасць, і хочацца працягваць рабіць музыку, ствараць нешта новае, але тут дзеці і ты не можаш разарвацца,  — распавяла Паліна Цімохіна ў эфіры «Радыё Рацыя».

    Спявачка напісала «Калыханку», калі яшчэ чакала нараджэнне блізнят.

    — Быў такі настрой, навокал было шмат сумных падзей, якія мы ўсе ведаем, і хацелася ў гэтай «Калыханку» перадаць менавіта такую думку аб тым, што б навокал не здаралася, што б не адбывалася, для дзяцей мы заўсёды захаваем гэты спакой — як я там спяваю — пяшчоту, мы захаваем гэта ў далонях, пакладзём у кішэню і пранясём для дзяцей і захаваем іх спакойны сон.

    Чытайце яшчэ:

    Што не так у беларускіх медыя з асвятленнем тэмы ЛГБТК+? Запыталіся ў экспертаў і калег

    Пра што пісалі і чаму цэнзуравалі першую ў Беларусі газету: гісторыя Gazeta Grodzieńska

    Медыяпраект Girls Power Belarus змяняе фармат

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці