• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяпраект Girls Power Belarus змяняе фармат

    Ад 12-га жніўня тэлеграм-праект займеў назву «Сначала женщины, потом женщины», а брэнд Girls Power Belarus пачаў працаваць асобна ад яго ў інстаграме.

    Тры гады таму каманда Girls Pow­er Belarus пачынала з таго, што арганізоўвала жаночыя маршы і акцыі, пісала пра фемінізм, барацьбу з патрыярхатам і іншыя складаныя і важныя рэчы, звязаныя з жаночымі правамі. Да таго ж арганізатары збіралі грошы ў падтрымку палітвязняў і жанчын, якія пацярпелі ад гвалту.

    Зараз медыяпраект «Сначала женщины, потом женщины» плануе стаць голасам феміністак Беларусі.

    — Мы працягнем пісаць для вас, весці фемінісцкую хроніку і спадзяемся быць для вас утульным мікра-светам дзе можна патужыць, пасмяяцца і адчуваць сябе «сваёй». У тэлеграм-канале  ў кожнай будзе магчымасць і прастора гаварыць аб барацьбе з патрыярхатам, праблемах і магчымасцях гендэрнай роўнасці, — тлумачыць сваю пазіцыю стваральнікі ініцыятывы. 

    Праект Girls Pow­er Belarus стварыла Ксенія Малюкова. Апошнія тры гады яна рабіла спецпраекты па зборы грошай для палітычных зняволеных Беларусі, а з траўня 2023 года стала намесніцай прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай.

    Галоўнай рэдактаркай Girls Pow­er Belarus з’яўляецца журналістка і медыя-мэнэджэрка Наталля Жукоўская, якая апошнія гады актыўна працавала ў сацыяльных праектах па зборах для палітвязняў, а таксама дакументавала катаванні.

    Чытайце яшчэ:

    Што не так у беларускіх медыя з асвятленнем тэмы ЛГБТК+? Запыталіся ў экспертаў і калег

    Жонка і дачка Ігара Карнея з’ехалі з Беларусі

    Тэатральная менеджарка Вольга Кулікоўская: «На жаль, не магу сказаць, што існуе прафесійная салідарнасць»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці