• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жонка і дачка Ігара Карнея з’ехалі з Беларусі

    Зараз Іна Карней разам з дачкой знаходзяцца ў Партугаліі. Пра гэта жонка палітзняволенага журналіста паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

     

    «Кацярына Шульман у адным са сваіх інтэрв’ю казала аб прывілеі застацца. Не ўсе могуць з’ехаць, застацца — гэта таксама прывілей.

    Да 17 ліпеня, да затрымання Ігара, у нас быў такі прывілей. Цяпер не.

    Наш новы этап жыцця пачаўся 10 жніўня, наш дом зараз за чатыры з паловай тысячы кіламетраў ад Мінска, пасярод Атлантыкі, на Азорах. Я не маю ілюзій або надзей на вяртанне, але я ведаю, што ў мяне хопіць сіл, каб зрабіць гэтае месца кропкай збору нашай сям’і. Сюды будуць прылятаць нашыя дзеці, калі-небудзь сюды прыедзе Ігар, я ў гэта веру.

    Не так я хацела пачаць новы этап у жыцці, але як ёсць. Няхай вышэйшыя сілы захоўваюць усіх, хто застаецца ў Беларусі», — напісала Іна Карней.

    Ігара Карнея затрымалі пасля ператрусу ў ягонай кватэры 17 ліпеня — як было абвешчана, на 10 сутак. Тады паведамлялася, што яго адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Падчас ператрусу з кватэры забралі аргтэхніку.

    Праваабаронцы зрабілі выснову, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы, і таму праз 10 дзён яго мусяць альбо адпусціць, альбо высунуць абвінавачанне. Па сканчэнні гэтага тэрміну на волю Ігар Карней не выйшаў.  Выглядае на тое, што супраць журналіста распачалі крымінальную справу.

    Вядома, што 15 лістапада 2020 года Ігара затрымлівалі падчас аднаго з маршаў у Мінску. Ён быў асуджаны да 10 сутак арышту, які адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне.

    Ігар Карней у журналістыцы — з 1990 года. Друкаваўся ў газетах «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Комсомольская правда». З 1991 года працаваў у газеце «Звязда». У 1994–2000 гадах быў карэспандэнтам штотыднёвіка «Свободные новости». У 2000 годзе прыйшоў на Радыё «Свабода». У апошнія гады працаваў як журналіст-фрылансер.

    Чытайце яшчэ:

    Што не так у беларускіх медыя з асвятленнем тэмы ЛГБТК+? Запыталі ў экспертаў і калег

    Два вялікія журналісцкія івэнты 7–8 верасня ў Вільні — РЭГІСТРАЦЫЯ

    Памёр галоўрэд «Прэсбола» Сяргей Лісічкін. Успаміны калег

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці