Два вялікія журналісцкія івэнты 7–8 верасня ў Вільні
8 верасня, у Сусветны дзень салідарнасці журналістаў, у Вільні будуць названыя лаўрэаты галоўнага творчага конкурсу для беларускіх незалежных журналістаў «Вольнае слова».
Сёлета конкурс праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Прадстаўнік федэрацыі прыме ўдзел у мерапрыемстве.
Цырымонія ўзнагароджвання пройдзе ў межах круглага стала, прысвечанага якасці журналісцкай працы беларускіх медыя ў час рэлакацыі і рэпрэсій.
Здабыванне і праверка інфармацыі, крыніцы і меркаванні, дыстрыб’юцыя ўнутр Беларусі, ці магчыма ўстойлівасць на бліжэйшыя гады – усё гэта абмяркуюць рэдактары і журналісты недзяржаўных медыя, медыяэксперты падчас круглага стала.
Запрашаем беларускую медыясупольнасць прыняць удзел 8 верасня з 10.00 да 13.00 гадзін у дыскусіі на прафесійныя тэмы і павіншаваць пераможцаў конкурсу «Вольнае слова».
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА (на 8 верасня рэгістарцыя закрыта).
Пацверджаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падрабязную інфармацыю ад арганізатараў на пазначаную электронную пошту. Арганізатары конкурсу «Вольнае слова» ўжо звязаліся з аўтарамі, чые працы ўвайшлі ў шорт-ліст. Ім асобна рэгістравацца на дазеную падзею не трэба.
Важна! На жаль, арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць праезд і пражыванне ўдзельнікаў_ніц з іншых гарадоў, таму калегам варта разлічваць на ўласныя магчымасці.
А 7 верасня ў Вільні адбудзецца мерапрыемства арганізацыі па падтрымцы журналістаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Mixer. У цэнтры ўвагі мерапрыемства — дасягненне страчаных супольнасцяў.
Гэтае мерапрыемства — пра падтрымку журналістаў і СМІ ў выгнанні, а таксама пра нялёгкую працу супрацоўнікаў СМІ па дасягненні цяжкадаступнай аўдыторыі.
Reaching Lost Communities – гэта магчымасць разам падумаць, як дапамагчы такім СМІ. Значная ўвага на мерапрыемстве будзе нададзеная выклікам, з якімі сутыкаюцца незалежныя беларускія медыя. Таксама будзем прасіць падзяліцца вопытам прадстаўнікоў СМІ ў выгнанні з М’янмы, Афганістана, Казахстана і Туркменістана.
На імпрэзу таксама запрошаныя журналісты з Польшчы, Украіны і Грузіі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА (на 7 верасня рэгістрацыя закрыта).
Працоўныя мовы абодвух мерапрыемстваў: беларуская і ангельская (сінхронны пераклад).