• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спявачка Paulinn: Не ведаю, як павернецца жыццё, таму трэба быць «універсальным салдатам»

    Паліна Цімохіна —  колішняя выпускніца журфака БДУ. Але ўрэшце рэшт яна пакінула журналістыку дзеля свайго даўняга захаплення музыкай. У 2020-м годдзе салістка і стваральніца гурта Paulinn з'ехала ў Польшчу.  Дзяўчына расказала Polskie radio, як складваецца яе жыццё ў Польшчы.

    – Паліна, распавядзіце спачатку пра ваш праект у межах праграмы Gaude Polo­nia. Ведаю, што ён звязаны з асобаю вядомага музыкі Чэслава Немана.

    – Праект быў накіраваны на аднаўленне творчасці Чэслава Немана ў позірку з 2020-га года. Чэслаў Неман паходзіць з Беларусі, больш за тое, ён паходзіць з тых жа мясцін, што і я, – гэта Гродзеншчына. Мне было цікава зрабіць міні-альбом з яго песень, але перакласці на беларускую мову і зрабіць уласныя аранжыроўкі, каб ён гучаў па-іншаму, але не знікаў, а застаўся, толькі гучаў у версіі 20-га года і маім выкананні. Гэты альбом мне дапамагаў рабіць вядомы польскі музыкант, аранжыроўшчык Міхал Яцашык. Ён дапамагаў падбіраць пэўныя гукі, шукаць формы. Насамрэч ён шмат для мяне зрабіў як настаўнік у той момант.

    Мне здаецца, што наш 2020-год быў адным з найскладанейшых падчас праграмы Gaude Polo­nia, бо мы трапілі на перыяд пандэміі каронавіруса. І нашы ўсе праекты атрымаліся не такімі, як мы іх першапачаткова задумвалі. У апошні месяц стыпендыі мы хутка рабілі ўсё, што магчыма. І ў выніку паўстаў гэты міні-альбом, я дарабіла яго ўжо ў Мінску. 15 кастрычніка 2020-га года я выпусціла гэты альбом, які называецца «З Неманам сам насам» (Z Niomanam Sam-Nasam). Там чатыры творы, песню Dziŭny Naš Śvi­et перакладаў паэт Віталь Рыжкоў.

    – Ці адкрылі вы нешта новае ў асобе Немана, калі працавалі з яго творамі?

    – Я вывучала музыку, падыход да творчасці, да гучання Немана. Для свайго часу ён быў супер-супер наватарам, якога не заўсёды маглі зразумець. Але ў выніку ён стаў зоркаю не толькі ў Польшчы, але і ў міжнародным маштабе. Для тых часоў гэта неверагодны поспех. Я вельмі цешуся, што гэты чалавек паходзіць з нашых зямель. І я лічу, вельмі добра, што яго сям’я была вымушаная пераехаць у Польшчу, пачаць жыццё тут, і ён тут працягваў сваю музычную дзейнасць, і стаў зоркаю менавіта ў Польшчы. Бо, мне здаецца, тут людзі былі і ёсць больш падрыхтаваныя да нейкіх эксперыментаў.

    Для свайго часу яго музыка была вельмі экспрэсіўная. Нават яго знешні выгляд выклікаў розныя меркаванні і, можа, не заўсёды добрыя водгукі. Чэслаў Неман даволі спрэчны персанаж, у адных ён выклікаў захапленне, іншыя наадварот яго крытыкавалі. Гэта вельмі смелы для таго часу чалавек. Мне здаецца, калі б яго сям’я засталася ў Беларусі, ён не знайшоў бы сваю аўдыторыю.

    – Вы таксама з’ехалі ў Польшчу. Што вам даў гэты пераезд?

    – Для мяне гэты пераезд быў цяжкім выпрабаваннем. Я не маю тут жывога складу музыкаў, каб выступаць, больш раблю гэта пад «мінусы», якія ўжо ёсць. Быў крыху дэпрэсіўны стан з гэтай нагоды. Але потым я села за інструмент сама, пачала нешта ствараць. І ў жніўні выйшла новая песня «Шлях дадому» і відэа да яе. Можа быць, гэта нешта новае ў маёй творчасці. Гэта нейкая настальгія, але мы дойдзем да дому. Цяпер я планую рабіць музыку ў тым ліку і на польскай мове, планую выступы.

    Што тычыцца Чэслава Немана і працягу праекта, то цяпер я вучуся на рэжысёра гуку ў школе, якая знаходзіцца пры варшаўскім тэатры. Там было некалькі выступаў менавіта з праектам па Чэславу Неману ў маёй апрацоўцы і на беларускай мове. Самае цікавае, што слухачы былі палякі, канешне, яны пазналі, напрыклад, песню Dziŭny Naš Śvi­etтворы, але ім было цікава паслухаць яе ў маім выкананні і апрацоўцы. Хачу верыць, што водгукі былі шчырыя, а яны былі вельмі станоўчыя.

    – Ці думаеце вы пра вяртанне ў Беларусь?

    – Мне складана адказаць сёння, ці хацела б я вярнуцца ў Беларусь. Бо, калі шчыра, ад’езд я планавала яшчэ ў студзені 2020-га года, калі яшчэ не ішла размова пра выбары. І гэта быў свядомы выбар, таму што мне падалося, што можна паспрабаваць зрабіць нешта ў Польшчы – я мову крыху ведала, у мяне ёсць карані ў Польшчы. Гэта было свядомым і зразумелым для мяне выбарам.

    Магчыма, некалі я вярнуся, але сапраўды ў бліжэйшы час я не бачу сябе там, а бачу тут, бо ў мяне тут сям’я.

    Чым далей зацягваецца сітуацыя з немагчымасцю фізічна вярнуцца ў Беларусь, тым больш складана гэта будзе рабіць. Мы ўсе як дрэвы – прарастаем у зямлю, дзе знаходзімся.

    Калі мне цяпер вярнуцца, то трэба пачынаць усё з нуля. Таму мой адказ цяпер – не, не планую вяртацца, але як лёс складзецца, паглядзім.

    – На вашу думку, ці могуць артысты паспяховыя па-за сваёй радзімай, па-за культурным полем менавіта сваёй краіны, рэалізавацца ў іншай краіне, іншым грамадстве?

    – Я лічу, што так. Бо ў нас вельмі шмат таленавітых творцаў – музыкаў, актораў, мастакоў, рэжысёраў. І я бачу, што яны знаходзяць сябе тут, і не толькі ў беларускім ці ўкраінскім асяроддзі, але і ў польскім. І мне прыемна, што польская творчая супольнасць бывае адкрытая да творцаў з іншых краін. Мне таксама здаецца, што міжнародныя культурныя супрацоўніцтвы вельмі цікавыя. Нават больш цікавыя, чым калі творцы з адной краіны і адной ментальнасцю.

    Таксама шмат залежыць ад беларускіх творцаў – ці здольныя яны, ці гатовыя трошкі па-іншаму глядзець на саміх сябе і крыху мяняцца пад умовы, ці гатовыя яны трошачкі недзе «паламацца» – у сэнсе даведвацца нешта новае, а не цягнуць толькі досвед Беларусі і стаяць на сваім. І я бачу, што такая гібкасць ёсць. Таму я думаю, што таленавітыя людзі знойдуць сябе ў любой краіне.

    – А што вы змянілі ў сабе пасля змены краіны?

    – Па-першае, я пайшла вучыцца на сумежную прафесію, бо найперш я музыкант-вакаліст і для мяне самым простым рашэннем было б пайсці на вакал – эстрадны, джазавы. Нешта такое. Гэта было б прасцей за ўсё для мяне. Я пайшла вучыцца на больш тэхнічную прафесію – гэта інжынер гуку. Як для гуманітарыя мне гэта больш складана, больш за тое, усё выкладаецца па-польску.

    Канешне, напачатку былі складанасці, і па сёння яны ёсць, бо гэта тэхнічныя веды. Але я для сябе зразумела: я не ведаю, як павернецца жыццё, таму трэба быць «універсальным салдатам», назавём гэта так. У гэтым годзе я заканчваю навучанне, спадзяюся, што буду ўмець рабіць больш, чым умела дагэтуль.

    Чытайце яшчэ:

    «Теперь у городской газеты 72 учредителя, которые владеют акциями СМИ». Рассказываем, как работают районки в Норвегии

    Слом эпох: фотографии Сергея Брушко о 1980–1990‑х годах в Беларуси

    Ведущие белорусские и украинские СМИ часто используют русский язык – могут ли они отказаться от него?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці