Генадзь Мажэйка: матэрыялы аб абразе прэзідэнта на сустрэчы з дэпутатам выдзелены ў асобную справу
Як перадаюць дзяржСМІ, суддзя агучыла, што «ў асобную крымінальную справу выдзелены матэрыялы па эпізодзе абразы прэзідэнта Беларусі ад 3 верасня 2020 года ў ходзе правядзення сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Варанецкім у памяшканні Мінскага гарадскога Палаца культуры».
Як перадае БелТА, судзя ўдакладніла, што гэтую выдзеленую справу, згодна з пастановай, неабходна перадаць разам з далучанымі да крымінальнай справы рэчавымі доказамі пракурору Мінска для арганізацыі папярэдняга расследавання і ўстанаўлення асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага.
Сёння Мінскі гарадскі суд агучыў вырак у дачыненні журналіста Генадзя Мажэйкі, абвінавачанага ў «распальванні варажнечы». Як і запатрабаваў тыдзень таму прадстаўнік пракуратуры, яго пакаралі 3 гадамі калоніі агульнага рэжыму.
Генадзь Мажэйка адпачатку называў інкрымінаваныя абвінавачанні «абсурднымі», не прызнаўшы сваёй віны ні па адным з прад’яўленых артыкулаў.
Да вынясення канчатковага прысуду 23 сакавіка журналіст ужо паўтара года адбыў за кратамі.
Чытайце яшчэ:
На галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. Яго пераводзяць у СІЗА
Суд вызначыў 3 гады калоніі для Дзмітрыя Семчанкі
Патрэбна дапамога сям’і Сяргея Сацука, палітвязня журналіста-расследавальніка