Дзяніс Марціновіч: «Мінулае жыццё — гэта такая мілая ілюзія, якой ужо ніколі не будзе»
Тэатральны крытык, культурніцкі аглядальнік, гісторык Дзяніс Марціновіч пачаў друкавацца ў медыях, яшчэ калі навучаўся ў школе — разам з братам Ягорам яны пісалі спартыўныя артыкулы. Пасля школы Дзяніс паступіў на гістарычны факультэт, затым скончыў магістратуру і пачаў працаваць у дзяржаўнай газеце «Літаратура і мастацтва», разлічваючы праз некалькі месяцаў працягнуць навучанне ўжо ў аспірантуры. Нечакана журналісцкая справа захапіла Марціновіча: ён працаваў з шэрагам выданняў, а з навуковай кар’ерай, нягледзячы на паспяхова абароненую дысертацыю, нарэшце вырашыў развітацца. Пасля была праца ў штаце «Народнай Волі» і Tut.by, дзе Дзяніс заставаўся да разгрома рэдакцыі, адказваючы за культурна-асветніцкія матэрыялы.
«Калі здарыліся прэзідэнцкія выбары, пратэсты, гвалт, вельмі хутка стала зразумела, што мінулае жыццё — гэта такая мілая ілюзія, якой ужо ніколі не будзе. Чаму ўласна 2020 год стаў такім лёсавызначальным? Пратэсты ж былі і раней, і ў 2006, і ў 2010 годзе. Натуральна, быў зусім іншы маштаб, але тады прадстаўнікі мастацтва, культутрнай сферы маглі застацца нейтральнымі і ў пэўнай ступені працягнуць сваю дзейнасць. Цярпелі ад нейкіх наступстваў тых падзей людзі, якія выразна заяўлялі пра сваю пазіцыю. А ў 2020 годзе стала зразумела, што заставацца нейтральнымі немагчыма. І калі казаць пра мой ўлюбёны напрамак у сферы культуры, тэатр, стала зразумела, што ты мусіш вызначацца, мусіш казаць пра сваю пазіцыю. Далейшыя падзеі 2020–2021 года паказалі, што ўлада гэта цудоўна разумее, бо зараз прыватны тэатр у Беларусі знішчаны цалкам.»
Поўную размову з Дзянісам Марціновічам слухайце ў нашым падкасце «Я журналіст, навошта вы мяне б’яце?»
Чытайце яшчэ:
«Я бачыў кнігу не як нейкую сухую біяграфію, а гісторыяй чалавека». Гутарка з аўтарам першага выдання пра Ціханоўскую
Аб’яўлены лепшыя здымкі конкурсу Wildlife Photographer of the Year
«С презрением относимся к сокрытию общественно важной информации». История успеха кыргызского издания «Клооп»