• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дар’я Лосік у чаканні суда следам за мужам-палітвязнем: справу перадалі ў пракуратуру

    Дар'ю Лосік, жонку асуджанага кансультанта Радыё “Свабода” Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка на падставе крымінальнага артыкула 361-4 — нібыта за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Падставай стала інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” у красавіку 2022 года.  

    Праўладныя тэлеграм-каналы цынічна адрапартавалі, што ў якасці “падарунка на дзень народзінаў”, які Дар’я Лосік адзначыла ў няволі 30 лістапада, яе справу перадалі пракурору. Гэта значыць, што неўзабаве будзе прызначаная дата суда. 

    Дар‘ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка дома ў Баранавічах, папярэдне там адбыўся ператрус. Сілавікоў не спыніла нават тое, што пасля жорсткага прысуду мужу — 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — яна адна гадуе маленькую дачку Паўлінку. Цяпер дзяўчынка пад апекай бабулі з дзядулем.

    Жанчыну вінавацяць у тым, што “нястрыманымі каментарыямі” ў падтрымку мужа яна наўпрост спрыяе “экстрэмісцкай дзейнасці”, бо “Белсат” прызнаны ўладамі адпаведным “фармаваннем”. За што, маўляў, давядзецца адказваць “па ўсёй строгасці закона”.

    З часткі 1 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса вынікае, што “ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую арганізацыю, а роўна іншае садзейнічанне такой дзейнасці” караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў альбо пазбаўленнем волі ад 2 да 6 гадоў. 1 лістапада праваабаронцы прызналі Дар’ю Лосік палітычнай зняволенай.  

    Вось ужо два з паловай гады Дар’я змагаецца за свабоду свайго мужа — блогера, аўтара папулярных тэлеграм-каналаў, кансультанта Радыё “Свабода» Ігара Лосіка. Яго затрымалі ў чэрвені 2020-га (яшчэ да пачатку масавых пратэстаў) і абвінавацілі ў “распальванні сацыяльнай варожасці” двойчы трымаў і “арганізацыі масавых беспарадкаў”. За час зняволення палітвязень працяглыя галадоўкі, на знак салідарнасці з ім амаль тыдзень галадала і жонка – толькі страх за дачку вымусіў спыніцца.

    14 снежня 2021 года суд па так званай “справе Ціханоўскага”, які праходзіў у закрытым рэжыме ў СІЗА №3 Гомеля, прыгаварыў Ігара Лосіка да 15 гадоў зняволення.

    Неўзабаве пасля абвяшчэння прысуду Дар’я Лосік запісала адкрыты відэазварот да беларускіх уладаў і асабіста Аляксандра Лукашэнкі.

    «Давайце сустрэнемся, і я раскажу, праз што дзякуючы вашым падначаленым прайшла наша сям’я, як гэта — перажыць дзве галадоўкі мужа, даведацца, што ён спрабаваў скончыць самагубствам проста на вачах аднаго з вашых так званых следчых. Дакажыце, што вы не баязлівец», — прысаромела яна Лукашэнку, дадаўшы, што ўцякаць і хавацца за мяжой не збіраецца.

    Аднак эмацыйная прамова чакана засталася без адказу. Мала за тое, вось ужо паўтара месяца яна сама за кратамі ў чаканні суда – ужо над сабой. 

    Прызначаны тэрмін Ігар Лосік адбывае ў папраўчай калоніі №1 Наваполацка. Акрамя таго, асуджаныя фігуранты мусяць сплаціць агулам 22 мільёны рублёў (без малога 10 мільёнаў долараў) кампенсацыі. Як пазначана ў судовым рашэнні, «для выплат супрацоўнікам МУС за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў». Пры тым, што ўсіх іх затрымалі задоўга да згаданых пратэстаў.

    Сёлета 28 чэрвеня Камітэт дзяржбяспекі ўнёс Ігара Лосіка ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», а 4 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў уключыла палітвязня ў «пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Тым часам праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА №7, дзе на гэты момант утрымліваюць Дар’ю Лосік, цісне на зняволеную, абмяжоўваючы вагу пасылак і магчымасць сустрэчы з адвакатам. Адна з рэдкіх праяў салідарнасці, якая яшчэ засталася, — гэта падтрымка грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі. 

    Адрас для карэспандэнцыі: СІЗА‑7, 224030, Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37. Лосік Дар’і Аляксандраўне. 

    Чытайце яшчэ:

    “Мы не хотим, чтобы Беларусь превратилась в черную информационную дыру”. О чем говорили на Форуме свободной журналистики

    Чарговы працэс над журналістам: судзяць рэдактара спецпраектаў газеты “Автобизнес”

    «На Катю оказывается моральное давление со стороны маргинальных личностей». Политзаключённая о Катерине Андреевой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці