Журналіста Аляксандра Любенчука этапавалі ў магілёўскую турму №4
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў брат спадара Аляксандра.
Як паведамляла ўчора БАЖ, яшчэ да разгляду апеляцыйнай скаргі асуджанага на 3 гады пазбаўлення волі журналіста перавялі ў СІЗА ў Жодзіна.
26 траўня 2022 года Алеся Любенчука затрымалі ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна, дзе ён жыў апошнім часам. У 2020 годзе Любенчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у ізалятары ў Баранавічах. Апошнім часам Алесь Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёна.
27 кастрычніка суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч прызнала журналіста вінаватым па артыкуле 361–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім». Алесь абскардзіў прысуд, але разгляду апеляцыйнай скаргі яшчэ не было.
Віталь Любенчук нагадвае, што яго брату па-ранейшаму можна даслаць перавод, пасылку. Праз месяц-два гэта змогуць рабіць толькі сваякі.
Даслаць ліст ці пасылку вы можаце па адрасе: Любенчук Аляксандр Мікалаевіч, 01 верасня 1988 года, турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.
Чытайце яшчэ:
Эдуард Мельников: «Горком закрыл мои прямые эфиры: во время их рабочие крыли последними словами то, что творилось в промышленности»
Зміцер Лупач: Я спаліў за сабой усе масты і вярнуцца не магу пры гэтай уладзе
«Для Эміліі Беларусь — зачараванае месца, дзе знікаюць родныя». Вікторыя Пальчыс пра выхаванне дачкі ў эміграцыі і тое, што яе падтрымлівае