• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    8 верасня — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае салідарнасць з пераследаванымі калегамі і заклікае да салідарнасці ўсіх, хто падзяляе каштоўнасці праўдзівай і бесстаронняй журналістыкі.

     

    Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

    8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў.

    У гэтым годзе ўлады працягваюць пераследваць журналістаў недзяржаўных медыя. Пікам пераследу стала завядзенне Следчым камітэтам так званай “справы БелТА”.

    Падазраванымі па крымінальнай справе праходзяць дзесяць нашых калег: Ульяна Бабаед, Паўлюк Быкоўскі, Дзмітрый Бобрык, Аляксей Жукаў, Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Таццяна Каравянкова, Ірына Леўшына, Галіна Уласік, Ганна Ярмачонак.

    У жніўні журналісты перажылі вобшукі ў офісах і кватэрах,вынятак тэхнікі, неапраўданае затрыманне, знаходжанне за кратамі, а цяпер і забарону на выезд з Беларусі. Праз ператрусы і допыты прайшлі многія іншыя супрацоўнікі медыя.

    Таксама сёлета ўлады Беларусі зладзілі рэкордны судовы пераслед журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат” і “Беларускім Радыё Рацыя”. Летась і ў пачатку гэтага года ўлады заблакавалі ў Беларусі сайты belarus­par­ti­san.org і charter97.org, тым самым сілавым крокам вымусіўшы рэдакцыю сайта «Беларускі партызан» перайсці на дамен у зоне .by.

    Беларускіх журналістаў, якім Канстытуцыя гарантуе права на свабодны збор, захаванне і распаўсюд інфармацыі, толькі ў гэтым годзе больш за 70 разоў судзілі за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ і аштрафавалі на агульную суму больш за 60 тысяч рублёў.

    Нягледзячы на гэта, менавіта недзяржаўныя медыя застаюцца ў Беларусі крыніцай дакладнай, хуткай і праверанай інфармацыі. Журналісты недзяржаўных медыя ўзнімаюць найбольш вострыя сацыяльныя праблемы, пра якія не пачуеш у дзяржаўнай прэсе.

    Таму сёння грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае салідарнасць з калегамі.

    Мы заклікаем далучыцца да салідарнасці з медыя грамадзянскую супольнасць, палітычныя партыі, прафесійныя саюзы, міжнародную супольнасць, калег і ўсіх грамадзянаў, якія падзяляюць каштоўнасці праўдзівай і бесстаронняй журналістыкі.

    У салідарнасці — наша сіла!

    #у_салідарнасці_сіла

    У гэтыя дні мы заклікаем калег дзяліцца гісторыямі пра журналісцкую салідарнасць у сацсетках з агульным хэштэгам #у_салідарнасці_сіла і выказваць салідарнасць з пераследаванымі калегамі!

     

    Названыя лаўрэаты конкурсу “Вольнае слова” ФОТАРЭПАРТАЖ + ВІДЭА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці