Названыя лаўрэаты конкурсу “Вольнае слова” ФОТАРЭПАРТАЖ + ВІДЭА
Цырымонія прайшла напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, які сёлета прысвечаны салідарнасці з пераследаванымі калегамі.
Конкурс “Вольнае слова” кожны год праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
Перад пачаткам цырымоніі ўзнагароджання старшыня журы Юрась Карманаў нагадаў, што сёлета ў конкурсе бралі ўдзел больш за 70 аўтараў, якія агулам даслалі больш за 200 тэкстаў.
Цырымонія пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра вядомага журналіста, заснавальніка агенцыі БелаПАН Алеся Ліпая, які заўчасна пайшоў з жыцця 23 жніўня.
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ЖАНРЫ
1 месца
Вадзім Заміроўскі, TUT.BY, “Родители написали сначала, что я фашист”. Как белорусы воюют в Украине»
2 месца
Алесь Пілецкі, Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё», цыкл матэрыялаў “Гэта ж не проста Расія. Гэта Крым”. Легальнае падарожжа на паўвостраў», «Гісторыя чалавека, які тры гады жыве ў Крыме з украінскім пашпартам», «Кошты цяпер у нас вышэйшыя за маскоўскія, а вось заробкі ― не”, «Я — бацька экстрэміста». Пяць гісторый крымскіх татар», «Пісаць можна пра ходнікі і культуру». Што ў Крыме стала з журналістыкай»
3 месца
Васіль Мацкевіч, «Медиа-Полесье», «Мать погибшего солдата Александра Коржича «Моего сына убили»»
АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ
1 месца
Адар’я Гуштын, Naviny.by, «Донат не виноват? Десять важных вопросов по делу гимназиста»
2 месца
Аляксандр Класкоўскі, Naviny.by, «Консерватор Лукашенко решил стать цифровым революционером»
3 месца
Руслан Гарбачоў, «Салідарнасць», «У нас нет особых отношений». Китай относится к Беларуси как к стране «третьего мира»?
МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ
1 месца
Кацярына Кісялёва, «Имена», «Диана-невидимка. В больницах по всей Беларуси плачут малыши-сироты, а взять их на руки некому»
2 месца
Вольга Дэксніс ‚«Имена», «Исчезнувшая. Уже 5 лет редкая болезнь заставляет Дашу из Вилейки круглосуточно «танцевать»
3 месца
Таццяна Дарашчонак, «Имена», “Учитель для Беларуси. Два филолога из Минска придумали, где взять и как вернуть в школу хороших педагогов”
ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ
1 месца
Арцём Гарбацэвіч, «Наша Ніва», “Расследаванне: як беларусы пераплачваюць тысячы даляраў за бясплатныя аперацыі ў дзяржаўных клініках”
2 месца
Станіслаў Івашкевіч, «Белсат», Як зброя з Беларусі трапіла ў рукі сірыйскіх паўстанцаў? Расследаванне «Белсату»
3 месца
Кацярына Андрэева, «Белсат» , цыкл Бізнес на вайне: як Беларусь «корміць» Данбас. Расследаванне «Белсату». Частка 1, Бізнес на вайне: як Беларусь «корміць» Данбас. Расследаванне «Белсату». Частка 2
ДЭБЮТ
1 месца
Максім Гарда, «Медиа-Полесье», «Не умирай, я тебя прошу», или Когда прекратится убийство собак в Лунинце?
2 месца
Валер Тамілін, «Салідарнасць», ”Броўка пайшоў са мной да Машэрава: “Павінен даць яму кватэру””
3 месца
Аксана Ярашонак, «Рэгіянальная газета», “Па тых лесвіцах здаровы ледзь пройдзе, не тое што хворы: як віляйчанкі змагаюцца за перанос анкалагічнага дыспансера з будынка турмы”