• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пераможцы конкурсу “Вольнае слова” (ФОТА)

    Сёння ў Мінску названыя лаўрэаты прафесійнага конкурсу "Вольнае слова".

    На пачатку цырымоніі ўзнагароджвання старшыня журы Юрась Карманаў адзначыў, што адзін з сёлетніх пераможцаў Віктар Марціновіч напісаў, што пасля падзення коштаў на нафту Беларусь перайшла з 1981 у 1987 год. Але праблема нашай сітуацыі палягае ў тым, што беларуская незалежная журналістыка знаходзіцца ў 2016 годзе. І беларускія незалежныя журналісты глядзяць на «падзеі 1987 года» вачыма журналістаў XXI стагодзя.

    «Вольны вецер напеў вольных песень табе» — словы з верша Янкі Купалы, якія сталі дэвізам нашага конкурсу. Гэты погляд на падзеі — адэкватны і сучасны — усяляе надзею, бо беларускія СМІ з’яўляюцца люстэркам, у якое грамадства можа паглядзецца. Для незалежных журналістаў няма забароненых тэмаў, пра што і сведчаць тэксты, якія даслалі на конкурс. Гэта і інтэрв’ю з беларусам-масонам, і рэпартаж з Данецка, і матэрыял пра хворую на рак дзяўчыну…» — сказаў Караманаў.

     

    На конкурс «Вольнае слова» сёлета было даслана больш за 200 тэкстаў ад 90 аўтараў.

     

    ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ЖАНРЫ

    3‑е месца

    Зміцер Лукашук, “Еўрарадыё”, “За 4 месяцы атрымалі 180 тысяч рублёў. Астатняе каўбасой і кансервамі.

    Зміцер Лукашук распавёў, што сюжэт для артыкула «прынеслі» сацыяльныя сеткі. А сам тэкст стаў вынікам зладжанай працы рэдакцыі. Журналіст нагадаў калегам пра важнасць цэхавой салідарнасці.

    2‑е месца

    Адар’я Гуштын, “Naviny.by”, “Отмучились”. Как студенты и их преподаватели создавали массовку для Лукашенко”.

    «Здаецца, нават на апазіцыйных мітынгах я не чула столькі дрэннага пра ўладу, як падчас «Малітвы за Беларусь» з удзелам Лукашэнкі, куды людзей сабралі прымусова, і дзе яны не маглі ні прысесці, ні адпачыць. Пасля выхаду гэтага тэксту сайт заблакавалі, але я радая, што ў рэдакцыі мяне падтрымалі. Я цаню за гэта naviny.by, за тое, што ў рэдакцыі няма забароненых тэм, ёсць прастора для творчасці і свабода слова», — сказала Адар’я Гуштын.

    1‑е месца

    Павел Дабравольскі, “NV.UA”, “Здесь нельзя находиться одному. Случайно что-то увидишь — убьют”. Уникальный репортаж журналиста-белоруса из Донецка”.
     
    «Гэта адзін з самых цяжіх матэрыялаў у маім жыцці, — сказаў Павел Дабравольскі, прыгадваючы гісторыю напісання тэксту. — Раней там быў прыватны сектар, але ён на момант майго прыезду амаль увесь быў разбураны. Я распавёў пра марадзёрствы, якія ладзілі людзі з нашыкаўмі «ДНР».  Журналісты пра гэта не пісалі. Я туды трапіў, калі аэрапорт перайшоў у падпарадкаванне ДНР.  Гэта нават прывяло да таго, што 5–6 гадзін я правёў пад арыштам. Але, калі сумленне чыстае, то нават у такіх месцах пачуваешся спакойна. І людзі з ДНР бачылі гэта. Матэрыял апублікавалі, калі я яшчэ быў у Данецку. Для аб’ектыўнасці, марадзёрства было пашырана на пачатку, потым гэта спынілі».

     

    АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:

    3‑е месца

    Дзяніс Марціновіч, “Budzma.by”, “Пяць тэндэнцый мінскага тэатральнага сезона”.

    «Тэкст быў напісаны хутка, але матэрыял я назапашваў, можа быць, 5–6 год. Бо тэатр — маё захапленне. І ў вольны час я не прапускаю ніводнай прэм’еры. Мне прыемна, што вузкаспецыяльная публікацыя зацікавіла журы».

    2‑е месца

    Руслан Гарбачоў, “Салідарнасць”,23 февраля для современной Беларуси —праздник “с особым цинизмом”.

    «Мяне ўразіла, што адзін энтузіяст сабраў інфармацыі ці не больш за ўсіх афіцыных гісторыкаў. Дзякуючы такім людзям, як герой артыкула, мы можам даведацца пра падзеі ранейшых часоў. Тэкст я пісаў у некалькі этапаў, бо там сабраная інфармацыя рознага кшталту».

    1‑е месца

    Віктар Марціновіч, “Белорусский журнал”, “2015. Итоги. С новым 1987‑м годом”.

    «Гэты тэкст ствараўся ў бяспецы, я не рызыкаваў жыццём і, быццам бы, я не вельмі варты прэміі на тле тэкстаў з ДНР. Мне цяпер часта задаюць пытанне: дык хто ж ты — журналіст ці пісьменнік? Тое, што аб’ядноўвае літаратуру і журналістыку, гэта праца з файнай субстанцыяй — словам. Дзяржава спрабуе зрабіць выгляд, што наша слова — зброя, але насамрэч гэта лекі для грамадства. А з вольным словам, як з цэглы будынак, можна выбудаваць новае грамадства».

    МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:

    3‑е месца

    Анастасія Зелянкова, “Салідарнасць”,Когда мне жалко Лукашенко”.

    Святлана Зелянкова падчас цырымоніі ўзнагароды заўважыла, што, «ў адрозненні ад Лідзіі Міхайлаўны, мне важна рэалізавацца ва ўсіх сферах, як жанчына і як прафесіянал».

    Але торцікі яна таксама ўмее гатаваць 🙂

    2‑е месяца

    Сяргей Сахараў, “CityDog.by”, Люди подземелья: 26 жителей Минска погребли себя заживо в подвале дома, чтобы остаться в живых”.

    «Мне здаецца, мы падымаем у сябе на старонках часопіса тыя пласты беларускай гісторыі, пра якія не ведаем. Што тычыцца габрэйскага Мінску, то гэта асобны сусвет. Як і Мінск польскі, рускі, беларускі».

    Аўтар паабяцаў радаваць чытачоў новымі гісторыямі.

     

    1‑е месца

    Арцём Гарбацэвіч, Ірына Арахоўская, “Наша Ніва”, “Марыя і Саша: неймаверная гісторыя кахання хворай на рак 18-гадовай дзяўчыны”.

    «Гісторыя ад пачатку падавалася неверагоднай. Пра жыццё гераіні можна было зняць фільм для «Бі-бі-сі» ці «Дыскаверы» — там і здрада, і каханне… На момант, калі здымалася відэа, дзяўчына і ейны хлопец не ведалі, што гэта фактычна апошнія дні. Пра гэта знала толькі маці».

    ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ:

    3‑е месца 

    Алесь Залеўскі, тэлеканал “Белсат”,Міліцыя па-за законам”.

    «Гэта не толькі журналісцкая, але і мантажная, аператарская праца. Прыкладна раз на два месяцы мне хапае сілаў брацца і даводзіць да канца такія праекты. Была ідэя паказаць, што адбываецца, калі сістэма не прызнае памылкі. Як гэта цягне памнажэнне памылак і абрынанне ў бездну».

    2‑е месца

    Віктар Федаровіч, “Naviny.by”, цыкл матэрыялаў “Резня азербайджанцев в Минске. Часть первая. Тела плавали в крови”, “Резня азербайджанцев в Минске. Часть вторая. Банда Игнатовича”, “Резня азербайджанцев в Минске. Часть третья. Молчание ценою в жизнь”.1) Ягор Марціновіч, “Наша Ніва”, “Міністр аховы здароўя дабудоўвае катэдж за Нацбібліятэкай коштам мільён даляраў.

     

    1‑е месца

    Ягор Марціновіч, “Наша Ніва”, “Міністр аховы здароўя дабудоўвае катэдж за Нацбібліятэкай коштам мільён даляраў.

    Ягор Марціновіч, распавядаючы пра журналісцкае расследаванне наконт дарагога дома міністра аховы здароўя, заўважыў: «Медыцына — сфера, да якой у людзей многа пытанняў. Але, відаць, у самога Жарко пытанняў да сваёй работы няма».

    ДЭБЮТ:

    3‑е месца 

    Марта Мартынюк, “Litary.net”, “Музей спасенного Ленина”.

    2‑е месца

    Марыя Булавінская, тэлеканал “Белсат”, “Закапаная цывілізацыя”.

    1‑е месца

    Раман Васюковіч, “Народная воля”, “25 гадоў за “Пагоню”.

    Фота: Сяргей Балай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці