Святлана Калінкіна: «Беларускі партызан» папярэджанняў не атрымліваў»
15 снежня адзін з самых папулярных беларускіх сайтаў «Беларускі партызан» перастаў адчыняцца. Высветлілася, што яго заблакавалі па рашэнні Міністэрства інфармацыі «за публікацыю забароненай інфармацыі».
Якія артыкулы, на думку чыноўнікаў, парушалі заканадаўства, пакуль невядома.
«Пачалося ўсё яшчэ ўчора, 14 снежня. Карыстальнікі «Атлант Тэлекам», пісалі, што не могуць адкрыць наш сайт. А 15 снежня высветлілася, што «Партызан» заблакаваны Мінінфармам, — распавяла «Нашай Ніве» журналістка Святлана Калінкіна, сузаснавальніца «Беларускага партызана».
— Прычым, мы не ведаем, за што нас заблакавалі. Аніякіх папярэджанняў «Беларускі партызан» не атрымліваў, пасля блакавання таксама не было ніякіх тлумачэнняў з боку чыноўнікаў, якія артыкулы штосьці парушылі».