• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Youtube абмежаваў доступ Азаронку да яго канала

    Цяпер адзін з найбольш адыёзных прапагандыстаў лукашэнкаўскага рэжыму часова не зможа загружаць новыя відэа, бо атрымаў папярэджанне аб парушэнні прынцыпаў супольнасці. Згодна з правіламі Youtube, калі цягам 90 дзён аўтар канала атрымлівае тры папярэджанні — яго канал выдаляецца без магчымасці аднаўлення.

    На канале Азаронка, як піша «Вясна», сярод іншых размешчаныя відэа з такімі «крэатыўнымі» назвамі, як «Лягушонок Макрон и американская жаба против белорусской конституции», «Дудь — вшивая гнида», «Антон Мотолько. Дегенерат, гопник и мразь».

    Пры гэтым у практыцы беларускіх карных органаў апошняга часу былі выпадкі, калі мінчуку прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі» і пастанавілі выплаціць 1500 рублёў за каментарый «мразь», пакінуты пад пастом пра міліцыянта; жыхарка Мінска атрымала 2 гады «хатняй хіміі» за каментарый «гніда» пад фота начальніка ГУБАЗіК Андрэя Паршына; два гады «хіміі» прысудзілі жыхару Оршы за абразу мясцовага даішніка — ён напісаў слова «мразь» і некалькі іншых слоў на мяжы цэнзурнасці.

    І гэта толькі некалькі выпадкаў — насамрэч, іх куды больш. Азаронак жа, хоць і шырока практыкуе абразлівыя акрэсленні, і не толькі ў загалоўках, атрымлівае дзяржаўныя ўзнагароды. 

    Стала вядома, па чыім звароце заблакавалі «Желтые сливы»

    Фрылансера «Свабоды» Андрэя Кузнечыка асудзілі на ШЭСЦЬ гадоў турмы

    Директору газеты «Белорусы и рынок» предъявили обвинение в разжигании вражды; он заключен под стражу в СИЗО

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці