• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фрылансера «Свабоды» Андрэя Кузнечыка асудзілі на ШЭСЦЬ гадоў турмы

    Паводле інфармацыі, атрыманай ад сваякоў Андрэя, яго прызналі вінаватым у кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваньнем на падставе ч. 1 арт. 361–1 Крымінальнага кодэксу і прысудзілі 6 год пазбаўленьня волі з адбываньнем у калёніі ўзмоцненага рэжыму.

    Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму абставіны справы невядомыя.

    Свабода ня здолела атрымаць афіцыйнае пацьверджаньне гэтай інфармацыі. На момант выхаду публікацыі Магілёўскі абласны суд ня быў даступны для камэнтароў, ягоныя тэлефоны не адказвалі.

    «Андрэй быў асуджаны паводле недарэчных абвінавачваньняў у закрытым судовым працэсе, які скончыўся за некалькі гадзін. Паказальна, што абвінавачаньні супраць яго зьявіліся толькі ў канцы траўня, больш чым праз паўгода пасьля таго, як ён быў арыштаваны. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня Андрэя», — сказаў у адмысловай заяве прэзыдэнт і выканаўчы дырэктар Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Джэймі Флай.

    Затрымалі Андрэя Кузьнечыка 25 лістапада 2021 году, калі ён выйшаў увечары з кватэры пакатацца на ровары. Вярнуўся дадому ў суправаджэньні чатырох сілавікоў. У кватэры зладзілі ператрус, забралі аргтэхніку, запатрабавалі пароль ад тэлеграм-каналу Радыё Свабода.

    Дзеці Андрэя і Алесі — васьмігадовая Яніна і двухгадовы Мацьвей — былі сьведкамі затрыманьня таты.

    Андрэй Кузьнечык зь дзецьмі, архіўнае фота

    Спачатку Андрэя абвінавацілі ў дробным хуліганстве, зьмясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. На свабоду ён так і ня выйшаў: абвінавацілі ў непадпарадкаваньні і дадалі яшчэ два разы па 10 сутак. 23 сьнежня 2021 году стала вядома, што на Кузьнечыка завялі крымінальную справу і перавялі яго ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

    Фрагмэнт ліста, які Андрэй Кузьнечык даслаў сям'і з-за кратаў

    За некалькі дзён да затрыманьня Андрэй расказаў свайму сябру, чаму ён застаўся ў Беларусі, нягледзячы на небясьпеку. Гэтыя 5 тлумачэньняў ён папрасіў апублікаваць, калі затрыманьне ўсё ж адбудзецца.

    • «Я з 13 гадоў жыву беларушчынай, паступіў на філфак дзеля яе, жыў і працаваў з арыентацыяй на яе. Цяпер мне за 40, але рэч ня ў тым, што позна пачынаць з нуля. Рэч у тым, што я не хачу збочваць са сьцежкі працы на карысьць беларушчыны.

    • У цяперашніх умовах мне здаецца меншай пакутай адбыць у вязьніцы прыдуманы тэрмін, чым разьвітацца з радзімай на няпэўны (аж да скону) час (хоць тут я магу фатальна памыляцца ў тым, наколькі далёка могуць зайсьці рэпрэсіі).

    • Я лічу, што дзеці, узгадаваўшыся ў небеларускім асяродзьдзі, стануць носьбітамі каштоўнасьцяў гэтага асяродзьдзя, а Беларусь — адзінае месца на Зямлі, дзе гэтае асяродзьдзе мы маем, можам ствараць і разьлічваць на яго.

    • Я бачу, што суседнія краіны ствараюць свой гістарычны міт на падмурку, часам адрозным і нават супярэчным беларускаму.

    • Я бачу, што перад суседнімі зь Беларусьсю краінамі стаяць выклікі, якія могуць запатрабаваць ня меншай ахвярнасьці, чым цяперашняя сытуацыя патрабуе ад беларусаў сёньня».

    Андрэю Кузьнечыку 43 гады, родам ён зь Віцебску, вучыўся ў Ліцэі БДУ, потым скончыў філялягічны факультэт БДУ і асьпірантуру. Працаваў стыльрэдактарам у «„Комсомольской правде“ в Беларуси», «Нашай Ніве», фрылансэрам на Радыё Свабода.

    Андрэй Кузьнечык — заўзяты раварыст, аматар-валянтэр Open­StreetMap. З 2007 году вёў свой пазытыўны беларускамоўны блог, у якім прапагандаваў язду на ровары. У ім ён публікаваў сэрыю допісаў «Кароткі праваднік па менскіх роварных стаянках» і «Кароткі праваднік па менскіх веладарожках», даваў парады, прапаноўваў пісаць звароты мясцовым уладам наконт уладкаваньня роварнага руху. Андрэй стварыў падрабязную карту безбар’ерных роварных маршрутаў, а таксама сам пракладаў маршруты ў Google Maps.

    Паштоўка, якую Андрэй Кузьнечык даслаў сям'і з-за кратаў

    У турме Андрэй пачаў складаць дзіцячыя вершы. Жонка Алеся дасылае яму чыстыя паштоўкі з забаўнымі малюнкамі, а на іх Андрэй у адказ піша Яніне і Мацьвею павучальныя вершыкі.

    Верш на паштоўцы з-за кратаў

    25 траўня 2022 году стала вядома, што Андрэя Кузьнечыка абвінавацілі ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (частка 1 артыкула 361–1 КК). Праваабаронцы прызналі Андрэя Кузьнечыка палітзьняволеным.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці