• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў фотаальбом журналіста Вітаўта Мартыненкі пра беларускую рок-культуру

    Журналіст і музычны крытык Вітаўт Мартыненка дачасна сышоў з жыцця ў 2016 годзе, так і не дачакаўшыся рэалізацыі старой задумы — максімальна поўнай і багата ілюстраванай анталогіі беларускага року пад назвай “Прадмовы й пасьляслоўі”. Да лагічнага завяршэння ідэю даводзілі сябры і паплечнікі.

    “Кніга-фотаальбом «Прадмовы й пасьляслоўі» мелася выйсці яшчэ ў 2007‑м. Яна складаецца з тэкстаў рок-журналіста Вітаўта Мартыненкі да выбраных буклетаў музычных альбомаў, якія з’явіліся цягам 1989–2006 гадоў, і ілюстрацыйных матэрыялаў, перададзеных аўтару фотаадмыслоўцамі і рок-гуртамі, а таксама Дзяржаўным музеем літаратуры і мастацтва Беларусі”, — адзначаецца ў прадмове да выдання. 

    Назва «Прадмовы й пасьляслоўі» не выпадкова ўзыходзіць да аднайменнага канцэптуальнага збору беларускага першадрукара Францішка Скарыны, бо ў прэзентаванай пасмяротнай працы традыцыйна выяўляецца схільнасць Вітаўта Мартыненкі шукаць свае карані ў тысячагадовых традыцыях нацыянальнай культуры.

    Ініцыятары выдання спадзяюцца, што беспрэцэдэнтная рок-анталогія зацікавіць усе катэгорыі чытачоў, незалежна ад узросту і абазнанасці ў музычнай тэме: нехта будзе рады пабачыць рэдкія здымкі знакавых гуртоў і выканаўцаў, хтосьці паспрачаецца з аўтарскай інтэрпрэтацыяй, а іншыя адкрыюць для сябе імёны куміраў колішняй моладзі. 

    Кніга складаецца з аўтарскіх тэкстаў да выбраных музычных альбомаў, у літаральным сэнсе накладзеных на здымкі найлепшых музычных хранікёраў айчыннага шоў-бізнесу. Набыць “Прадмовы й пасьляслоўі” можна на інтэрнэт-старонцы vjn.ee.

    Вітаўт Мартыненка — беларускі журналіст, музычны крытык, аўтар музычных выданняў, дзеяч нацыянальнага Адраджэння. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску, скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Сябра Саюзу журналістаў СССР і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Ад сярэдзіны 1980‑х на працягу 10-ці гадоў працаваў аглядальнікам,  адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара моладзевай газеты “Чырвоная змена”, вёў музычную рубрыку “Мелодыя” (затым — “Нотны аркуш”). Паралельна ад 1989-га быў карэспандэнтам рэдакцыі Радыё “Свабода”, арганізаваў там беларускі музычны хіт-парад. Затым працаваў намеснікам галоўнага рэдактара тыднёвіка “Кинонеделя Минска”.

    Яшчэ за савецкім часам разам з паплечнікам і суаўтарам шматлікіх сумесных выданняў Анатолем Мяльгуем выступіў ініцыятарам стварэння музычнага рок-клуба “Няміга”. Браў непасрэдны ўдзел у арганізацыі феставаляў “Тры колеры”, “Басовішча” ды іншых.

    Акрамя таго, актыўны ўдзельнік грамадска-палітычнага жыцця – актывіст “Талакі”, “Тутэйшых” ды іншых адраджэнскіх суполак. У 1988‑м стварыў у “Чырвонай змене” адну з першых груп падтрымкі Беларускага Народнага Фронта. У тым жа годзе за ўдзел у жорстка разагнаным шэсці “Дзяды” быў асуджаны да адміністрацыйнага пакарання. 

    Аўтар музыказнаўчых кніг “Праз рок-прызму”, “222 альбомы беларускага року і не толькі” (абедзьве з Анатолем Мяльгуем), “Rock on-line”, “Пошукі ідыліі”, “Прадмовы й пасьляслоўі” і г. д.  

    Таксама пісаў прозу, вершы, рэцэнзіі, якія друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах, перакладаліся на польскую, расійскую, украінскую  мовы, выдаваліся ў кніжных зборніках і на кампакт-дысках рок-гуртоў.

    Вітаўт Мартыненка памёр 17 красавіка 2016 года ў выніку шматгадовай барацьбы з цукровым дыябетам.

    Чытайце яшчэ:

    “Летапісец беларускага року”: дзеячы культуры ўзгадваюць журналіста Вітаўта Мартыненку

    На магіле журналіста Уладзіміра Паца з’явіўся помнік

    Анастасія Станко: «Некалькі маіх сяброў забітыя, мы жывём без электрычнасці, гарачай вады. Але я мушу быць аб’ектыўнай»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці