На магіле журналіста Уладзіміра Паца з’явіўся помнік
Родныя паставілі помнік на магіле Уладзіміра Паца — выбітнага журналіста, які два дзясяткі гадоў адпрацаваў карэспандэнтам Польскага радыё ў Беларусі. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".
Уладзімір Пац памер у Мінску 11 снежня 2021 года. Быў пахаваны побач з магіламі бацькі і маці на Падляшшы.
«Уладзімр Пац быў адданым журналістам і карэспандэнтам. Падтрымліваў кантакты з беларускай апазіцыяй і палякамі ў Беларусі, удзельнічаў з мікрафонам Польскага радыё ў арганізаваных імі ініцыятывах. Ад самага пачатку бесперапынна паведамляў аб беларускай рэвалюцыі», — распавядалі пра Уладзіміра калегі з радыё «Рацыя».
На Польскім радыё Уладзімір пачаў працаваць на пачатку 1990‑х. Як адзначаецца на сайце польскага радыё, у памяці калегаў Валодзя застанецца як шчыры калега і добры журналіст.
Чытайце яшчэ:
Рэдактар Hromadske.tv Анастасія Станко: «Некалькі маіх сяброў забітыя, мы жывём без электрычнасці, гарачай вады. Але я мушу быць аб’ектыўнай»
“Мы не хотим, чтобы Беларусь превратилась в черную информационную дыру”. О чем говорили на Форуме свободной журналистики
Канвеер лаяльнасці. Журфак цалкам пераходзіць на падрыхтоўку “кішэнных прапагандыстаў”