• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сілавікі прыйшлі да «Брестской газеты» і Intex-press, да рэдактара orsha.eu

    Сёння сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі двух недзяржаўных медыя ў Брэсцкай вобласці —  да «Брестской газеты» і Intex-Press.

    «Па словам відавочцаў, чатыры ці пяць чалавек стукалі ў дзверы рэдакцыі і пагражалі выламаць дзверы», — паведаміла рэдакцыя «Брестской газеты».

    У рэдакцыі баранавічскага выдання Intex-Press прадстаўнікі КДБ праводзяць вобшук.

     Таксама раніцай 8 ліпеня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Нашай Нівы» і дадому да  работнікаў медыя. Затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці