• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак

    Дома ў Ігара Казмярчака адбыўся ператрус у 6:30 раніцы. Затым яго павезлі на допыт.

    Таксама з 6 раніцы ператрус адбыўся ў фатографа сайта Дзяніса Дубкова.

    Як стала вядома сваякам і сябрам Ігара Казмярчака,  заснавальніка Аршанскага незалежнага сайта orsha.eu дапыталі пра псаванне гарадскіх збудаванняў надпісамі палітычнага зместу. Міліцыянты распачалі крымінальную справу паводле арт. 341 КК РБ. Пра якія аб’екты гарадской інфраструктуры вядзецца ў гэтай справе, застаецца невядомым.

    Ігар Казмярчак затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў Аршанскім ІЧУ.

    Сення ўранні ператрус адбыўся і ў Дзяніса Дубкова, фатографа сайта orsha.eu. Хлопца таксама вазілі на допыт, але праз некалькі гадзінаў адпусцілі. Сутнасць размоваў у міліцыі ен не раскрывае, спасылаючыся на падпіску аб не разгалошванні таямніцы следства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці